Знешні тавараабарот Кітая за першыя пяць месяцаў гэтага года вырас на 8,8 працэнта
  2018-06-08 18:01:48  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Знешні тавараабарот Кітая за першыя пяць месяцаў 2018 года склаў 11,63 трлн юаней (каля 1,82 трлн ам. дол.), павялічыўшыся на 8,8 прац. у параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя ў пятніцу Галоўным мытным упраўленнем КНР.

За названы перыяд аб'ём экспарту з Кітая вырас на 5,5 % да 6,14 трлн юаней, а аб'ём імпарту вырас на 12,6 % да 5,49 трлн юаней.

У студзені-маі гэтага года актыўнае сальда гандлёвага балансу Кітая склала 649,8 млрд юаняў, скараціўшыся на 31 працэнт у параўнанні з тым жа перыядам 2017 года.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040