На поўдні Кітая пяць чалавек загінулі, адзін прапаў без вестак у выніку праліўных дажджоў, выкліканых тайфунам "Эвініяр"
  2018-06-09 18:47:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных ведамстваў грамадзянскай адміністрацыі правінцыі Гуандун / Паўднёвы Кітай /, да 16:00 8 чэрвеня ў выніку моцных ліўняў, выкліканых тайфунам "Эвініяр", пацярпелі больш за 210 тыс. чалавек, пяць чалавек загінулі, адзін лічыцца знікнуўшым без вестак, 72,6 тыс . былі эвакуіраваны з зон бедства.

Па стане на 17:30 пятніцы ў аэрапорце г. Гуанчжоу Байюнь з-за непагадзі было адменена 144 рэйса.

У цэнтральных і паўднёвых раёнах павета Сіньсінь горада Юньфу праліўныя дажджы прывялі да абвальвання будынкаў і сходу апоўзня, у выніку загінулі пяць чалавек.

Да 16:00 8 чэрвеня ведамства грамадзянскай адміністрацыі розных узроўняў правінцыі Гуандун накіравалі ў пацярпелыя раёны 2683 рабочыя групы, партыю гуманітарнага грузу і выдзелілі 290 тыс. юаняў / 45,3 тыс. дол. ЗША / на аказанне дапамогі пацярпелым.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040