Сі Цзіньпін: дзяржавы-члены ШАС павінны стварыць магутныя драйверы для дасягнення сумеснага развіцця
  2018-06-10 15:13:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю заявіў, што дзяржавам-сябрам ШАС неабходна стварыць магутныя драйверы для дасягнення сумеснага развіцця і росквіту.

Пра гэта ён сказаў на 18-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС у горадзе Ціндаа / прав. Шаньдун, Усходні Кітай /.

Важна стымуляваць спалучэнне стратэгій развіцця, у адпаведнасці з прынцыпамі сумеснага ўзгаднення, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання актывізаваць будаўніцтва "Аднаго пояса і аднаго шляху", -- сказаў Сі Цзіньпін.

Неабходна паскорыць спрашчэнне працэдур рэгіянальнага гандлю, фарсіраваць выкананне Пагаднення аб стварэнні спрыяльных умоў для міжнародных аўтамабільных перавозак і іншых сумесных дакументаў, дадаў ён.

"Кітай вітае ваш актыўны ўдзел у першым Кітайскім міжнародным імпартным ЭКСПА, што адбудзецца ў лістападзе гэтага года ў Шанхаі", - сказаў Сі Цзіньпін.

Паводле яго слоў, кітайскі ўрад падтрымлівае стварэнне ў Ціндаа паказальнай зоны рэгіянальнага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва "Кітай - ШАС". Будзе заснавана і Камісія па аказанні прававых паслуг "Кітай - ШАС" для прававога суправаджэння гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Кітайскі бок у рамках Міжбанкаўскага аб'яднання ШАС запусціць мэтавую крэдытную праграму ў эквіваленце 30 млрд юаняў, абвясціў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040