Сі Цзіньпін старшыняваў на пасяджэнні саміту ШАС у вузкім складзе
  2018-06-11 09:03:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю быў старшынёй на 18-м пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў Шанхайскай Арганізацыі Супрацоўніцтва /ШАС/ у вузкім складзе ў горадзе Ціндаа /прав. Шаньдун, Усходні Кітай/.

Сі Цзіньпін заклікаў ШАС працягваць развіваць слаўныя традыцыі, актыўна рэагаваць на выклікі, як у рэгіёне, так і за яго межамі, а таксама садзейнічаць усебаковаму супрацоўніцтву ў розных галінах з мэтай гарантаваць стабільнае і ўстойлівае функцыянаванне арганізацыі.

На пасяджэнні кітайскі лідар унёс 4 прапановы па развіцці ШАС.

-- ШАС павінна прасоўваць "Шанхайскі дух" – узаемны давер і ўзаемную выгада, роўнасць і сумесныя кансультацыі, павагу да разнастайнасці культур і імкненне да ўсеагульнага развіцця, умацоўваць салідарнасць і каардынацыю.

-- ШАС неабходна паляпшаць супрацоўніцтва ў галіне бяспекі і весці эфектыўную барацьбу з сіламі тэрарызму, сепаратызму і экстрэмізму.

-- ШАС павінна працаваць для сумеснага развіцця, рабіць вялікія крокі ў прамысловай кааперацыі, рынкавай інтэграцыі, абмене тэхналогіямі і дзяліцца велізарнымі магчымасцямі развіцця ў Еўразіі. Трэба разам выказацца за лібералізацыю і палягчэнне ўмоў гандлю, абараняючы шматбаковую гандлёвую сістэму.

-- ШАС павінна гуляць канструктыўную ролю і праяўляць адказнасць у міжнародных справах, садзейнічаючы міжнародным адносінам новага тыпу, якія характарызуюцца ўзаемнай павагай, роўнасцю і справядлівасцю, і ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам, а таксама адстойваць прынцып вырашэння гарачых пытанняў палітычнымі і дыпламатычнымі сродкамі.

Сі Цзіньпін заклікаў краіны-члены ШАС заставацца вернымі першапачатковай мэце ШАС і працаваць разам над стварэннем звязанай больш цеснымі вузамі супольнасці адзінага лёсу.

Лідары астатніх дзяржаў-членаў ШАС высока ацанілі ўклад КНР падчас яе старшынства ў арганізацыі, а таксама пагадзіліся з тым, што гэты саміт мае гістарычнае значэнне.

Яны таксама выказалі згоду з тым, што пасля далучэння да арганізацыі новых краін-членаў ШАС умацавала сваю здольнасць супрацоўнічаць ва ўсіх галінах і ўзяла на сябе яшчэ большую адказнасць за падтрыманне рэгіянальнай бяспекі і стабільнасці і садзейнічанне росквіту.

Лідары заявілі, што пры новых абставінах ШАС павінна працягваць прытрымлівацца "Шанхайскага духу" і гарантаваць устойлівае, здаровае і стабільнае развіццё. Яны таксама вырашылі, што саміт ШАС у 2019 годзе адбудзецца ў Кыргызстане.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040