Д. Трамп прыбыў у Сінгапур для ўдзелу ў сустрэчы лідараў ЗША і КНДР
  2018-06-11 10:09:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, які датэрмінова пакінуў саміт "Групы сямі", у нядзелю ўвечары прыбыў у Сінгапур для падрыхтоўкі да запланаванай на 12 чэрвеня сустрэчы з лідарам КНДР.

Згодна з планам, Д. Трамп 12 чэрвеня сустрэнецца са старшынёй Дзяржсавета КНДР Кім Чэн Ынам у гатэлі Capella на востраве Сентоса. Гэта стане першай у гісторыі сустрэчай дзеючых лідараў КНДР і ЗША.

Міністэрства замежных спраў Сінгапура ў апублікаваным сёння паведамленні для прэсы заявіла, што сінгапурскі прэм'ер-міністр Лі Сянь Лун сустрэнецца з. Д. Трампам 11 чэрвеня. Лі Сянь Лун у прэзідэнцкай рэзідэнцыі сустрэўся з Кім Чэн Ынам, які прыбыў раней у Сінгапур.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040