Сустрэча Сі Цзіньпіна з прэзідэнтам Беларусі А. Лукашэнкам
  2018-06-11 10:09:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю ў прыморскім горадзе Ціндаа правінцыі Шаньдун на ўсходзе Кітая сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Сі Цзіньпін адзначыў, што кітайска-беларускія адносіны ўсебаковага стратэгічнага партнёрства ўступілі ў новую стадыю развіцця, якая характарызуецца ўзаемным даверам і ўзаемавыгадным супрацоўніцтвам.

Сі Цзіньпін заклікаў Кітай і Беларусь фарсіраваць стратэгічнае спалучэнне і палітычную каардынацыю, актывізаваць гандлёвае, эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва, прасоўваць будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, прыкладаць усе неабходныя намаганні да таго, каб адпаведныя праекты далі належную сацыяльную і эканамічную эфектыўнасць, пачашчаць людскія абмены, умацоўваць паразуменне і сяброўства паміж народамі дзвюх краін.

Кітайскі бок падтрымлівае ўдзел Беларусі ў супрацоўніцтве ў рамках ШАС, адзначыў Сі Цзіньпін.

Павіншаваўшы Сі Цзіньпіна з паспяховым правядзеннем ціндаоскага саміту ШАС, Аляксандр Лукашэнка сказаў, што Беларусь і Кітай у якасці партнёраў і сяброў заўсёды падтрымліваюць адзін аднаго па важных пытаннях, якія закранаюць іх асноўныя заклапочанасці. Беларусь рашуча падтрымлівае ініцыятыву "Пояс і шлях" і прымае актыўны ўдзел у яе рэалізацыі.

Паводле яго слоў, Беларусь гатовая пастаянна ўмацоўваць абмены і супрацоўніцтва з Кітаем у гандлёвай, эканамічнай і гуманітарнай галіне.

Пасля сустрэчы кіраўнікі дзвюх дзяржаў разам засведчылі падпісанне шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040