У Японіі аўтамабіль урэзаўся ў супермаркет, больш за дзесяць чалавек пацярпелі
  2018-06-11 15:58:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аўтамабіль пратараніў мясцовы супермаркет ў японскай прэфектуры Гума. У выніку больш за дзесяць чалавек атрымалі траўмы. Пра гэта паведаміў тэлеканал Эн-Эйч-Кей.

Паводле паведамлення тэлеканала, мясцовая пажарная служба ў другой палове дня атрымала паведамленне пра тое, што аўтамабіль, які выйшаў з-пад кантролю, уляцеў праз шкляную вітрыну ў гандлёвую залу супермаркета ў прэфектуры Гума ў горадзе Сібукава. У выніку больш за дзесяць чалавек атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Некалькі параненых знаходзяцца ў сур'ёзным стане.

Паведамлялася, што вадзіцель аўтамабіля быў арыштаваны на месцы здарэння па абвінавачванні ў нядбайным кіраванні, якое прывяло да цялесных пашкоджанняў. Паліцыя і пажарная служба расследуюць прычыну аварыі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040