Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць забеспячэння своечасовай і поўнай выплаты базавых пенсій
  2018-06-12 09:00:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян падкрэсліў неабходнасць рэалізацыі цэнтральнай сістэмы размеркавання для забеспячэння выплат з фондаў базавага пенсійнага страхавання.

Цэнтральная сістэма размеркавання сродкаў фондаў базавага пенсійнага страхавання супрацоўнікаў прадпрыемстваў будзе стварацца з мэтай умацавання ўстойлівасці сістэмы базавага пенсійнага страхавання і балансу паміж нагрузкамі ад пенсійных выплат у розных рэгіёнах, гаворыцца ў дадзеных Лі Кэцянам указаннях.

Гэтыя ўказанні былі агучаныя на праведзеным сёння пасяджэнні па рэалізацыі дадзенай сістэмы.

У рамках гэтай сістэмы неабходна прыкладаць скаардынаваныя намаганні па забеспячэнні збору, выплаты і кантролю сродкаў фондаў, адзначыў Лі Кэцян.

Мясцовыя адміністрацыі павінны імкнуцца забяспечыць своечасовую і поўную выплату базавых пенсій за кошт такіх сродкаў, як перадача некаторых дзяржаўных актываў у фонды сацыяльнага забеспячэння, сказаў ён.

Віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Хань Чжэн прысутнічаў на пасяджэнні, якое прайшло пад старшынствам віцэ-прэм'ера Дзяржсавета Ху Чуньхуа.

Выступаючы на пасяджэнні, Хань Чжэн паведаміў, што стварэнне цэнтральнай сістэмы размеркавання стала важнай часткай каардынацыі пенсійных фондаў у маштабах усяго Кітая.

Хань Чжэн падкрэсліў важнасць збору і кантролю сродкаў фондаў базавага пенсійнага страхавання для падтрымання ўстойлівасці цэнтральнай сістэмы размеркавання, а таксама неабходнасць узмацнення фіскальнай падтрымкі для забеспячэння своечасовых і поўных выплат пенсіянерам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040