У ЗША узятых у заложнікі чацвярых дзяцей знайшлі мёртвымі
  2018-06-12 16:53:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У амерыканскім штаце Фларыда ўзятых у заложнікі чацвярых дзяцей у панядзелак знайшлі мёртвымі, адзін паліцэйскі пацярпеў. Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады.

Адрэагаваўшы на паведамленне аб хатнім гвалце ў нядзелю ўвечары, паліцэйскія горада Арланда выявілі, што ўзброены мужчына забарыкадзіраваўся ў кватэры з чатырма дзецьмі.

Паліцэйскія ўварваліся ў кватэру ў панядзелак увечары пасля 24-гадзіннага супрацьстаяння і выявілі, што ўсе дзеці ва ўзросце аднаго, шасці, дзесяці і адзінаццаці гадоў загінулі.

Шэф паліцыі Арланда Джон Міна ў поўнач паведаміў на брыфінгу, што ўсе чацвёра дзяцей былі забітыя падазраваным, на што паказваюць відавочныя агнястрэльныя раненні.

Ён дадаў, што час смерці дзяцей незразумелы.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040