У Беларусі стартавала цэнтралізаванае тэставанне
  2018-06-13 16:28:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Беларусі з іспыту па беларускай мове стартавала цэнтралізаванае тэставанне для абітурыентаў, якое будзе доўжыцца да 2 ліпеня.

Усяго на здачу беларускай мовы запісаліся 24908 чалавек.

Па даных Міністэрства адукацыі, больш за ўсё абітурыентаў выказалі жаданне здаваць рускую мову і матэматыку - 66907 і 45209 чалавек адпаведна. Прызавую тройку замкнула англійская мова - 27554 чалавек.

У гэтым годзе для праходжання цэнтралізаванага тэставання зарэгістравалася на 9,8 тыс. чалавек менш, у тым ліку таму, што выпускнікі мінулых гадоў упершыню могуць прадставіць сертыфікаты мінулага года для паступлення ў ВНУ.

Цэнтралізаванае тэставанне - гэта форма ўступных іспытаў, якая выкарыстоўваецца для правядзення конкурсу пры паступленні ў ВНУ і на некаторыя спецыяльнасці каледжаў. У Беларусі ЦТ праводзіцца з 2005 года. Яго могуць здаваць выпускнікі школ, гімназій, ліцэяў / агульную сярэднюю адукацыю /, навучэнцы апошніх курсаў, а таксама выпускнікі ССНУ і ПТНУ....

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040