Прэзідэнт Францыі прапанаваў правесці нараду на ўзроўні міністраў па СУПД
  2018-06-13 16:29:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Падчас тэлефонных перамоваў з прэзідэнтам Ірана Хасанам Раўхані прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон прапанаваў правесці ў бліжэйшыя тыдні нараду на ўзроўні міністраў па Сумесным усеабдымын плане дзеянняў па іранскай ядзернай праграме з удзелам зацікаўленых бакоў за выключэннем ЗША. Пра гэта гаворыцца ў інфармацыйным камюніке, апублікаваным у аўторак прэзідэнцкай рэзідэнцыяй Францыі.

У камюніке адзначаецца, што гэта прапанова з'яўляецца адказам на просьбу Ірана. Э.Макрон чарговы раз заявіў, што Францыя мае намер сумесна з Вялікабрытаніяй, Германіяй, Расіяй і Кітаем працягваць усебакова выконваць СУПД. Сам ён таксама спадзяецца на тое, што Іран будзе без ваганняў выконваць свае абавязацельствы.

Кіраўнік французскай дзяржавы пацвердзіў, што зацікаўленыя бакі павінны дасягнуць больш шырокага рамачнага пагаднення для ўрэгулявання крызісу ў рэгіёне і аднаўлення даверу. Новае рамачнае пагадненне павінна ахопліваць такія аспекты, як кантроль над ядзернай дзейнасцю Ірана пасля 2025 года, іранская праграма стварэння балістычных ракет і некаторыя асноўныя крызісы на Блізкім Усходзе.

Паведамляецца, што Х.Раўхані высока ацаніў французскую пазіцыю, накіраваную на абарону СУПД. У тэлефоннай размове ён адзначыў, што заявы еўрапейскіх краін павінны быць "падмацаваныя дзеяннямі", ім варта прыняць рэальныя меры па абароне інтарэсаў Ірана. Паводле яго слоў, калі інтарэсы Ірана ў рамках СУПД не будуць забяспечаны, то захаванне яго сяброўства ў пагадненні будзе практычна немагчымым. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040