МЗС КНР: заява ЗША аб спыненні ваенных манеўраў з РК кажа аб ажьццяўляльнасці кітайскай ініцыятывы "двайной замарозкі"
  2018-06-14 09:58:13  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Заява ЗША аб спыненні ваенных манеўраў з Рэспублікай Карэя сведчыць аб рацыянальнасці і здзяйсняльнасці кітайскай ініцыятывы "двайной замарозкі", заявіў у сераду прадстаўнік МЗС КНР Гэн Шуан.

Кітайскі дыпламат адзначыў, што да сустрэчы лідараў КНДР і ЗША ў Сінгапуры ў абстаноўцы на Карэйскім паўвостраве ўжо адбыліся пазітыўныя змены. КНДР спыніла ядзерныя выпрабаванні, ЗША і РК выявілі стрыманасць па пытанні аб ваенных манеўрах, фактычна гэта стала рэалізацыяй вылучанай Кітаем ініцыятывы "двайной замарозкі", - падкрэсліў ён.

Гэн Шуан сказаў, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп 12 чэрвеня на прэс-канферэнцыі паабяцаў спыніць ваенныя вучэнні з РК. Гэта яшчэ раз сведчыць пра тое, што кітайская ініцыятыва "двайной замарозкі" рацыянальная і здзяйсняльная, адпавядае інтарэсам усіх бакоў і спрыяе ліквідацыі найбольш актуальных заклапочанасцей розных бакоў у галіне бяспекі.

Пазіцыя кітайскага боку па праблеме Карэйскага паўвострава грунтоўная і ў канчатковым выніку атрымае падтрымку ўсіх бакоў, адзначыў ён.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040