ЗША, Канада і Мексіка правядуць Чэмпіянат свету па футболе 2026 года
  2018-06-14 11:44:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ЗША, Канада і Мексіка ў сераду на 68-м Кангрэсе ФІФА ў Маскве выйгралі права на правядзенне Чэмпіянату свету па футболе 2026 года, абыйдучы Марока, што ў пяты раз падае заяўку на правядзенне чэмпіянату і зноў беспаспяхова.

Сумесная заяўка паўночнаамерыканскіх дзяржаў, таксама званая Юнайтэд-2026 / United 2026 /, атрымала 134 з 203 галасоў, выйграўшы права простай большасцю галасоў падчас штогадовага Кангрэса ФІФА, які адбыўся напярэдадні адкрыцця Чэмпіянату свету-2018 у Расіі.

Гэта першы выпадак, калі найбуйнейшая футбольная падзея свету пройдзе ў трох розных краінах адначасова. Правядзенне большай частцы гульняў плануецца ў ЗША.

Раней ЗША праводзілі Чэмпіянат свету ў 1994 годзе, а Мексіка двойчы - у 1970 і 1986 гадах. Канада прыме турнір упершыню.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040