Як паведамілі ў Дзяржаўным упраўленні абароннай навукі, тэхнікі і прамысловасці КНР і Дзяржаўным касмічным упраўленні КНР, распрацаваны Харбінскім прамысловым універсітэтам арбітальны мікраспадарожнік звышдліннахвалёвага назірання "Лунцзян-2" у сапраўдны момант выйшаў на калямесячную арбіту. Усталяваны на спадарожніку аптычны відэазонд Саудаўскай Аравіі пачаў працу і зрабіў некалькі выразных здымкаў месячнай паверхні ў бачным дыяпазоне. Сёння ў другой палове дня ў Пекіне Дзяржаўнае касмічнае ўпраўленне КНР і Навукова-тэхнічны цэнтр ім. караля Абдулазіза Саудаўскай Аравіі прадставілі тры здымкі, атрыманыя з дапамогай зонда. - Р -