Прадстаўнік канцылярыі Камітэта па мытных пошлінах пракаментаваў дадатковыя пошліны на прадукцыю з ЗША
  2018-06-18 14:02:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адказны прадстаўнік канцылярыі Камітэта па мытных пошлінах Дзяржсавета КНР паведаміў, што 15 чэрвеня ўрад ЗША абвясціў аб збіранні дадатковых пошлін у памеры 25 працэнтаў з імпартуемых з Кітая тавараў на суму каля 50 млрд долараў ЗША, у тым ліку дадатковыя пошліны на прадукцыю коштам каля 34 млрд долараў будуць спаганяцца з 6 ліпеня 2018 года. Адначасова з гэтым пачнуцца кансультацыі з грамадскасцю з нагоды дадатковых пошлін на прадукцыю коштам каля 16 млрд долараў. Такія меры амерыканскага боку парушылі адпаведныя правілы Сусветнай гандлёвай арганізацыі, не адпавядаюць кансенсусу, дасягнутаму Кітаем і ЗША на гандлёва-эканамічных кансультацыях, сур'ёзна пасягаюць на законныя правы і інтарэсы кітайскага боку, наносяць шкоду дзяржаўным і народным інтарэсам Кітая; кітайскі бок рашуча выступае супраць гэтага.

Увядзенне амерыканскім бокам дадатковых 25-працэнтных пошлін на больш чым тысячу разнавіднасцей кітайскай прадукцыі коштам каля 50 млрд долараў істотным чынам зменіць ўмовы для продажу гэтай прадукцыі ў ЗША, акажа ўздзеянне на вытворчую і камерцыйную дзейнасць прадпрыемстваў, якія вырабляюць і прадаюць гэту прадукцыю. У сувязі з гэтым, Кітай, у адпаведнасці з базавымі прынцыпамі міжнароднага заканадаўства і адпаведным заканадаўствам і нарматывамі КНР, прыняў рашэнне аб увядзенні раўназначных па маштабе тарыфаў на імпартуемыя з ЗША тавары раўназначнага кошту, каб абараніць уласныя інтарэсы.

Паводле заявы амерыканскага боку, калі Кітай прыменіць меры ў адказ, то ЗША працягнуць уводзіць дадатковыя пошліны. Кітай пакіне за сабой права прымаць належныя меры ў гэтых адносінах.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040