Па меншай меры тры чалавекі загінулі падчас землятрусу ў Японіі
  2018-06-19 08:58:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных Японскага метэаралагічнага агенцтва, у панядзелак у 07:58 па мясцовым часе ў прэфектуры Осака адбыўся землятрус магнітудай 6,1 бала. Як паведамілі мясцовыя СМІ, стыхія забрала жыцці па меншай меры трох асобаў, яшчэ 51 чалавек пацярпеў.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіўся на поўначы прэфектуры Осака ў кропцы з каардынатамі 34,8 градуса паўночнай шыраты і 135,6 градуса ўсходняй даўгаты, гіпацэнтр залягаў на глыбіні 13 км. Моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Осацы, Кіёта і іншых раёнах.

Паводле паведамленняў японскіх СМІ, звесткі пра ахвяраў паступілі ў адпаведныя органы прэфектур Осака, Кіёта і Хіёга. Па стане на дадзены момант у прэфектуры Осака загінулі двое мужчын і дзяўчынка.

Пасля землятрусу ўрад Японіі стварыў пры рэзідэнцыі прэм'ер-міністра Цэнтр па рэагаванні на НС. Кіраўнік японскага ўрада Сіндза Абэ заявіў, што японскія ўлады ў сваіх дзеяннях будуць кіравацца прынцыпам "жыццё вышэй за ўсё".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040