"Укрпошта" запусціла экспрэс-дастаўку тавараў з сайта кітайскага анлайн-гіганта JD.com
  2018-06-19 14:41:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аператар паштовай сувязі Украіны кампанія "Укрпошта" запусціла эксклюзіўны канал экспрэс-дастаўкі тавараў, набытых на сайце буйнога кітайскага інтэрнэт-рытэйлера JD.com, паведаміла сёння прэс-служба "Укрпошта".

Дзякуючы гэтаму новаўвядзенню, пасылкі з Кітая будуць у сярэднім дастаўляцца ва Украіну на працягу 14 дзён, тады як раней гэты працэс займаў ажно да паўтары месяцаў. Мытнае афармленне тавараў, якія прыбылі ва Украіну па новым канале, таксама будзе праводзіцца ў экспрэс-фармаце.

Кампанія JD.com была заснавана ў 1998 годзе, займаецца інтэрнэт-гандлем і электроннай камерцыяй і з'яўляецца адной з найбуйнейшай B2C кампаній у Кітаі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040