Кітайская эканоміка працягвае захоўваць тэндэнцыю да паляпшэння пры захаванні стабільнасці
  2018-06-19 15:09:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У траўні 2018 года кітайская эканоміка ў цэлым захоўвала тэндэнцыю да прагрэсу і паляпшэння пры захаванні стабільнасці. Такую ацэнку даў прадстаўнік Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР Маа Шэн'юн развіццю эканомікі краіны ў мінулым месяцы. У траўні прамысловая вытворчасць у Кітаі стабільна расла, сектар паслуг краіны развіваўся больш хуткімі тэмпамі.

Дадатковы кошт прадукцыі вядучых прамысловых прадпрыемстваў Кітая вырасла ў гадавым вымярэнні на 6,8%. У параўнанні з красавіком бягучага года. Індэкс вытворчасці сектара паслуг у краіне падняўся ў гадавым вылічэнні на 8,1%.

У траўні ў Кітаі быў адзначаны стабільны рост інвестыцый, спажывання і экспарту. Рознічны абарот спажывецкіх тавараў узрос на 8,5% у параўнанні з тым жа месяцам мінулага года, знешнегандлёвы абарот павялічыўся на 8,6% у гадавым выразе. Па выніках першых пяці месяцаў 2018 года інвестыцыі ў асноўныя фонды Кітая выраслі на 6,1% у параўнанні з тым жа перыядам папярэдняга года.

З пачатку бягучага года ў Кітаі паскараецца замена старых драйвераў развіцця на новыя. У студзені-маі дадатковы кошт прадукцыі прадпрыемстваў высокатэхналагічнай апрацоўчай прамысловасці і сферы вытворчасці абсталявання павялічылася на 12 і 9,3 процэнта адпаведна. Па выніках першых чатырох месяцаў даходы ад гаспадарчай дзейнасці прадпрыемстваў сектара стратэгічных і новых паслуг выраслі больш чым на 18%. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040