Сі Цзіньпін сустрэўся з прэм'ер-міністрам Непала
  2018-06-21 09:04:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у сераду ў Пекіне сустрэўся з прэм'ер-міністрам Непала К.П.Шармам Алі.

Сі Цзіньпін адзначыў, што Кітай і Непал пПасля ўстанаўлення дыпламатычных адносін вядуць узаемавыгаднае супрацоўніцтва на аснове пяці прынцыпаў мірнага суіснавання. Кітай ухваляе прыхільнасць Непала палітыцы "аднаго Кітая" і працягне падтрымліваць Непал у забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці, а таксама абраны Непалам сацыяльны лад і шлях развіцця, які адказвае рэаліям краіны, заявіў Сі Цзіньпін.

Кітай і Непал павінны весці сумесную барацьбу з трансгранічнымі злачынствамі, абараняць агульную бяспеку, а таксама ўзмацніць кантакты па важных міжнародных праблемах, заявіў Сі Цзіньпін. К.П.Шарма Алі адзначыў, што дружба паміж Непалам і Кітаем сыходзіць каранямі ў далёкае мінулае. Непал няўхільна прытрымліваецца палітыкі "адзінага Кітая" і не дазволіць ніякім сілам займацца антыкітайскай дзейнасцю на тэрыторыі Непала. Непал высока ацэньвае ініцыятыву супольнасці адзінага лёсы чалавецтва і мае намер актыўна ўдзельнічаць у будаўніцтве "Пояса і шляху", дадаў непальскі прэм'ер. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040