Кітай мае намер знізіць фінансавую нагрузку невялікіх кампаній
  2018-06-21 11:09:51  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай будзе працаваць над зніжэннем фінансавай напружанасці і высокіх выдаткаў у галіне фінансавання невялікіх кампаній на фоне спробаў скараціць выдаткі ў рэальным сектары эканомікі, якія працягваюцца. Пра гэта заяўлена на пасяджэнні Дзяржсавета КНР пад старшынствам прэм'ера Дзяржсавета КНР Лі Кэцяна.

Краіна будзе праводзіць абачлівую і нейтральную манетарную палітыку, захоўваць ліквіднасць на мэтанакіраваным і дастатковым узроўні, рэалізоўваць фінансавую стабільнасць, узмацняць агульную каардынацыю дзеянняў на палітычным узроўні, каб узмацніць тэндэнцыі стабільнага і здаровага эканамічнага росту, павысіць упэўненасць рынку, дамагчыся адносна эфектыўнай занятасці насельніцтва і забяспечыць эканамічны рэжым працы ў неабходных межах, гаворыцца ў заяве па выніках пасяджэння.

На пасяджэнні таксама было прынята рашэнне аб паскарэнні працэсу зацвярджэння новых лекаў, узмацненні мер па зніжэнні коштаў на супрацьракавыя лекі, а таксама вырашэнні пытання дэфіцыту пэўных лекаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040