Міністэрства камерцыі КНР: раней на гандлёва-эканамічных кансультацыях Кітая і ЗША былі дасягнуты вынікі, але ЗША зменлівыя
  2018-06-22 08:58:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн заявіў, што Кітай і ЗША раней дамагліся пэўных вынікаў на гандлёва-эканамічных кансультацыях, намецілі досыць выразную "дарожную карту" і расклад далейшых кансультацый, але выклікае глыбокае шкадаванне, што ЗША нясталыя і правакуюць гандлёвую вайну, Кітай вымушаны прыняць моцныя меры ў адказ.

Гаа Фэн на прэс-канферэнцыі Міністэрства камерцыі КНР заявіў, што, грунтуючыся на дамоўленасці падчас кансультацый у Вашынгтоне 19 траўня, бакі на пачатку чэрвеня ў кітайскай сталіцы правялі прадметныя кансультацыі па пытаннях сельскай гаспадаркі і энергетыкі. Яны першапачаткова дамаўляліся ў бліжэйшы час правесці кансультацыі па пытаннях апрацоўчай прамысловасці і сферы паслуг, а таксама абмеркаваць структурныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040