Сі Цзіньпін заклікаў адкрываць новую дыпламатыю вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай
  2018-06-23 21:25:21  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 22 па 23 чэрвеня ў Пекіне прайшло пасяджэнне ЦК КПК па знешнепалітычнай працы. Генеральны сакратар ЦК КПК, старшыня КНР і Цэнтральнага ваеннага савета Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў знешнепалітычнай дзейнасці Кітаю варта кіравацца ідэямі пра сацыялізм з кітайскай спецыфікай новай эпохі, у цэлым улічваць унутраную і знешнюю сітуацыю, настойваць на двух асноўных лініях: садзейнічанні адраджэнню нацыі і прагрэсу чалавецтва; прасоўваць стварэнне супольнасці чалавецтва адзінага лёсу, рашуча абараняць дзяржаўны суверэнітэт, бяспеку і інтарэсы ў развіцці, прымаць удзел у садзейнічанні пераўтварэнню сістэмы глабальнага кіравання, імкнуцца адкрываць новую дыпламатыю вялікай дзяржавы з кітайскай спецыфікай.

На пасяджэнні прысутнічалі ўсе члены ПК Палітбюро ЦК КПК і намеснік старшыні КНР Ван Цішань. На пасяджэнні быў вызначаны кіруючы статус ідэй Сі Цзіньпіна па знешняй палітыцы.

Кіраўнік дзяржавы ўказаў, што ў цяперашні час Кітай знаходзіцца на спрыяльным этапе развіцця. Свет чакаюць вялікія выклікі, і Кітаю неабходна глыбока аналізаваць закон змяненняў міжнароднай сітуацыі, комплексна планаваць знешнепалітычную работу, садзейнічаць развіццю сістэмы глабальнага кіравання на шляху да справядлівасці і рацыянальнасці, прытрымлівацца прынцыпу сумеснага абмеркавання, сумеснага будаўніцтва і сумеснага выкарыстання, прасоўваць рэалізацыю ініцыятывы «Адзін пояс і адзін шлях», спрыяць выхаду знешняй адкрытасці на новы ўзровень.

Паводле слоў Сі Цзіньпіна, неабходна наладзіць адносіны паміж дзяржавамі, наладзіць сумежную дыпламатычную работу, паглыбіць супрацоўніцтва з краінамі, якія развіваюцца, і ўмацаваць абмены Кітая з іншымі краінамі. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040