Сі Цзіньпін заклікаў да рашучай перамогі ў народнай вайне супраць наркотыкаў
  2018-06-26 09:06:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У рашэнні праблемы наркотыкаў Кітаю трэба кіравацца ўласнымі шляхам і заваяваць рашучую перамогу ў народнай вайне супраць наркотыкаў, падкрэсліў старшыня КНР Сі Цзіньпін напярэдадні Міжнароднага дня барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам.

Неабходна ўзмацніць партыйнае кіраўніцтва над працай па барацьбе з наркотыкамі, у поўнай меры раскрыць палітычныя і інстытуцыйныя перавагі краіны, удасканаліць сістэму кіравання, забяспечыць адказнасць і падняць шырокія народныя масы, заявіў у сваім ўказанні Сі Цзіньпін.

Барацьба з наркотыкамі, адзначыў Сі Цзіньпін – гэта справа, ад якой залежыць дабрабыт краіны, росквіт нацыі і дабрабыт народа. І гэта барацьба не павінна быць аслаблена да таго часу, пакуль не будуць выкаранены наркотыкі, указаў ён.

Сі Цзіньпін заклікаў рашуча спыняць злачынную дзейнасць, звязаную з наркотыкамі, асабліва там, дзе гэта праблема стаіць найбольш востра, рашучым чынам абясшкодзіць сеткі, якія займаюцца вырабам і гандлем наркотыкамі, выявіць злачынныя сілы ў гэтай галіне і тых, хто служыць ім "ахоўным парасонам". Таксама ва ўказанні Сі Цзіньпіна падкрэсліваецца важнасць прафілактыкі і асабліва прапаганды супраць наркаманіі сярод моладзі.

У снежні 1987 года ГА ААН прыняла рэзалюцыю, у якой пастанавіла адзначаць 26 чэрвеня як Міжнародны дзень барацьбы з ужываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абаротам. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040