РК і КНДР вырашылі як мага хутчэй аднавіць лініі ваеннай сувязі
  2018-06-26 10:24:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Рэспубліка Карэя / РК / і КНДР сёння на паўднёвакарэйскім баку паста памежнага кантролю сустрэліся і абмеркавалі практычныя пытанні паміж ваеннымі ведамствамі на ўзроўні старэйшых палкоўнікаў і прыйшлі да пагаднення аб як мага больш хуткім аднаўленні ліній ваеннай сувязі паміж РК і КНДР.

Згодна з апублікаванай сёння міністэрствам абароны РК інфармацыяй, бакі лічаць неабходным як мага хутчэй аднавіць усходнюю і заходнюю марскія лініі ваеннай сувязі на Карэйскім паўвостраве.

Бакі дамовіліся, што спачатку прымуць неабходныя меры для забеспячэння магчымасці нармальнага выкарыстання лініі ваеннай сувязі ў заходняй марской акваторыі.

Бакі таксама вырашылі ў форме пісьмовых кансультацый працягнуць абмеркаванне практычных пытанняў, звязаных з аднаўленнем ліній сувязі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040