А. Меркель: Пакуль вырашэння праблемы бежанцаў не знойдзена
  2018-06-26 10:24:42  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Экстраная нефармальная сустрэча лідараў некалькіх краін ЕС па пытаннях бежанцаў адбылася ў нядзелю ў Бруселі. Пасля сустрэчы канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што пакуль не ўдалося дасягнуць прымальнага для ўсіх краін ЕС рашэння. Канцлер заклікала вырашаць гэтую праблему шляхам двухбаковых і шматбаковых кансультацый.

Сустрэча завяршылася без прыняцця сумеснага камюніке або правядзення прэс-канферэнцыі. Пакінуўшы месца сустрэчы, А. Меркель заявіла СМІ, што адказнасць за праблему бежанцаў нясуць усе краіны ЕС.

Паводле даных Міжнароднай арганізацыі па міграцыі / МАМ /, па стане на 20 чэрвеня, каля 52 тыс. нелегальных мігрантаў прыбылі ў Еўропу ў гэтым годзе. У 2017 і 2016 гадах іх колькасць склала 187 і 390 тыс. адпаведна.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040