Міністр абароны ЗША здзейсніць візіт у Кітай
  2018-06-26 16:04:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Перад ад'ездам у Кітай міністр абароны ЗША Джэймс Мэціс адзначыў, што мэта яго візіту – выслухаць меркаванне кітайскага боку аб развіцці стратэгічных адносін паміж дзвюма краінамі і правесці дыялог па праблемах, што ўяўляюць узаемную цікавасць.

26-28 чэрвеня Д.Мэціс здзейсніць візіт у Кітай. 24 чэрвеня ён заявіў прадстаўнікам СМІ, якія будуць суправаджаць яго падчас паездкі, што бакі абмяняюцца меркаваннямі па ваеннай стратэгіі, абмяркуюць пытанні, вызначаць агульныя падыходы і несупадзенні інтарэсаў, а таксама працягнуць падтрымліваць дыялог. Ён мае намер у поўнай меры выслухаць меркаванне кітайскага боку аб развіцці двухбаковых стратэгічных адносін і выкласці амерыканскую пазіцыю па гэтым пытанні.

Д.Мэціс лічыць, што КНР і ЗША маюць агульныя інтарэсы ў пытаннях рэгіянальнай бяспекі, росквіту і свабоды. Акрамя садзейнічання дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава бакі, магчыма, таксама наладзяць дыялог па супрацоўніцтве ў барацьбе з тэрарызмам у Афганістане.

У рамках маючай адбыцца паездкі Мэціс таксама наведае Рэспубліку Карэя і Японію. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040