12 грамадзян Кітая пацярпелі пры пажары на будаўнічай пляцоўцы ў РК
  2018-06-27 09:32:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У паўднёвакарэйскім горадзе Седжон у аўторак адбыўся пажар на будаўнічай пляцоўцы. Па папярэдніх дадзеных, пацярпелі 12 грамадзян Кітая.

Пасольства КНР у РК пацвердзіла кар. Сіньхуа, што на месцы здарэння знаходзіліся кітайскія грамадзяне. Дыппрадстаўніцтва запусціла механізм рэагавання на надзвычайныя сітуацыі і ўсталявала сувязь з адпаведнымі мясцовымі ведамствамі. Рабочая група амбасады на чале з кіраўніком консульскага аддзела выехала ў Седжон. Да цяперашняга моманту пацярпелыя кітайскія грамадзяне былі дастаўлены ў мясцовыя бальніцы. Пасольства звярнулася да паўднёвакарэйскага боку з просьбай прыкласці ўсе намаганні для іх лячэння.

Як паведамляюць мясцовыя СМІ, пажар пачаўся ў 13:16 па мясцовым часе. Усяго пацярпелі 27 чалавек, яшчэ чацвёра зніклі без вестак.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040