Ва Украіне адбыўся праект, які знаёміць з культурай і традыцыямі Заходняга Кітая
  2018-06-27 10:19:35  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у Кіеве адбыўся праект "Знаёмства з Кітаем: культура Заходняга Кітая ва Украіне", арганізаваны Прэс-канцылярыяй Дзяржсавета КНР і пасольствам КНР ва Украіне ў рамках кітайскай ініцыятывы "Пояс і шлях".

Праект адкрыўся выступленнем Тэатра песні і танца правінцыі Ганьсу ў Цэнтры культуры і мастацтваў Кіеўскага палітэхнічнага інстытута ім. І.Сікорскага, дзе сабралася каля 1500 чалавек, у тым ліку прадстаўнікі ўкраінскіх палітычных колаў.

Першы прэзідэнт Украіны, ганаровы прэзідэнт таварыства дружбы "Украіна-Кітай" Леанід Краўчук заклікаў цяперашнія ўлады краіны надаваць павышаную ўвагу супрацоўніцтву з КНР у розных сферах, не абмяжоўваючыся адной толькі культурай. "Для Украіны Кітай зараз з'яўляецца краінай, якая можа адыграць актыўную ролю ва ўсіх галінах: эканамічнай, транспартнай, у тым ліку праз пабудову новага Шаўковага шляху", – растлумачыў Краўчук.

У рамках праекта таксама адбылося адкрыццё фотавыставы "Рознакаляровы Заходні Кітай". На ёй прадстаўлена 45 работ, што знаёмяць з прыгажосцю прыроды, паўсядзённым жыццём і традыцыйнай культурай Заходняга Кітая. Таксама ў бліжэйшыя дні жыхароў украінскай сталіцы чакае кінапаказ "Заходні Кітай на экране", у праграму якога ўвойдуць дзве стужкі: "Дах свету" і "Далёкая Шамбала". Дакументальны фільм "Дах свету" распавядае пра побыт насельніцтва Тыбецкага нагор'я, а карціна "Далёкая Шамбала" ўздымае пытанне суіснавання прыроды і чалавека ў месцах кампактнага пражывання тыбетцаў ў правінцыі Сычуань і Тыбецкага аўтаномнага раёна.

Праект "Знаёмства з Кітаем" будзе таксама прадстаўлены ў Львове. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040