Прэзідэнт Украіны хоча ўнесці папраўку ў Канстытуцыю аб уступленні ў НАТА і ЕС
  2018-06-29 11:09:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У бліжэйшы час прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка мае намер падаць на разгляд парламента папраўку ў Канстытуцыю, якая замацуе ўступленне ў НАТА і Еўрапейскі Саюз у якасці стратэгічных мэт дзяржавы. Пра гэта 28 чэрвеня паведаміла прэс-служба Пятра Парашэнкі.

Выступаючы на ўрачыстасцях з нагоды Дня Канстытуцыі, прэзідэнт Украіны звярнуў увагу на тое, што неабходнасць унесці змены ў асноўны закон выклікана цэлым шэрагам фактараў. У прыватнасці, сяброўства ў НАТА і ЕС адпавядае нацыянальным інтарэсам Украіны і падтрымліваецца большай часткай яе насельніцтва. Парашэнка таксама выказаў упэўненасць, што Вярхоўная Рада ўхваліць яго ініцыятыву.

У канцы 2014 года Украіна адмовілася ад свайго пазаблокавага статусу і ўзяла курс на збліжэнне з НАТА. 1 верасня 2017 года ўступіла ў поўную сілу Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕС. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040