Ігракі футбольнай каманды сляпых Чанчуньскага ўніверсітэта
  2018-06-29 11:16:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сунь Дун'юань і Фань Чанцзе вывучаюць іглаўколванне, прыпяканне і масаж на 1-м курсе факультэта спецыяльнай адукацыі Чанчуньскага ўніверсітэта / правінцыя Цзілінь, Паўночна-Усходні Кітай / і паралельна іграюць ва ўніверсітэцкай футбольнай камандзе сляпых.

Абодва маладыя чалавекі невідушчыя ад нараджэння. У футбольных матчах сярод сляпых выкарыстоўваецца спецыяльны мяч, які звініць пры перамяшчэнні. Ігракі прыслухоўваюцца да гэтага гуку і да ўказанняў павадыроў, каб вызначыць сваё становішча на пляцоўцы адносна мяча. Рухі, якім здаровы чалавек вучыцца лёгка і хутка, сляпой асвойвае толькі праз гады ўпартых трэніровак.

У дні правядзення футбольнага чэмпіянату свету футбол - галоўная тэма размоў Сунь Дун'юаня і Фань Чанцзе. Слухаючы прамыя трансляцыі, хварэючы за любімыя зборныя і ігракоў, яны атрымліваюць асалоду ад футбольнага свята.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040