Сі Цзіньпін павіншаваў з правядзеннем 31-га саміту Афрыканскага саюза
  2018-07-02 09:05:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін у нядзелю адправіў тэлеграму на 31-ы саміт Афрыканскага саюза / АС / у сталіцу Маўрытаніі Нуакшот, у якой горача павіншаваў краіны і народы Афрыкі з правядзеннем саміту.

Сі Цзіньпін адзначыў, што АС актыўна прасоўвае працэс інтэграцыі Афрыкі, афрыканскія краіны працягваюць выступаць адным голасам па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях, іх здольнасць да захавання міру і стабільнасці пастаянна павышаецца. Ён шчыра пажадаў, каб афрыканскія краіны пад кіраўніцтвам АС бесперапынна дамагаліся яшчэ большага поспеху.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што ў верасні гэтага года пройдзе пекінскі саміт у рамках Форуму па кітайска-афрыканскім супрацоўніцтве. Кітай будзе сумесна з афрыканскімі краінамі выводзіць кітайска-афрыканскія ўсебаковыя адносіны стратэгічнага супрацоўніцтва і партнёрства на новы ўзровень. Ён выказаў спадзяванне на тое, што разам з лідарамі афрыканскіх краін яны правядуць саміт у Пекіне, абмяркуюць супрацоўніцтва і развіццё двух бакоў, унясуць уклад у павышэнне дабрабыту народа Кітая і Афрыкі і садзейнічанне міру і развіццю на планеце.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040