Кітай зніжае мытныя пошліны на імпарт спажывецкіх тавараў і аўтамабіляў
  2018-07-02 09:10:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 1 ліпеня ў Кітаі значна зніжаны мытныя пошліны на імпарт спажывецкіх тавараў і аўтамабіляў з мэтай павелічэння імпарту.

Тарыфы на імпарт 1449 найменняў тавараў, уключаючы бытавую тэхніку, прадукты харчавання і напоі, касметыку і медыцынскія прэпараты, знізіліся са сярэдняга ўзроўню ў 15,7 прац. да 6,9 прац., паведаміў Камітэт па мытных пошлінах пры Дзяржсавеце КНР.

Гэта пяты раўнд зніжэння тарыфаў на ўвоз спажывецкіх тавараў з 2015 года.

Значнае скарачэнне імпартных тарыфаў на спажывецкія тавары спрыяе пашырэнню адкрытасці Кітая і служыць галоўнай мерай і крокам у рамках ініцыятывы па адкрыцці рынку краіны, гаворыцца ў заяве, апублікаванай раней камітэтам.

У той жа час, тарыфы на імпарт аўтамабіляў былі зніжаны з 20-25 да 15 працэнтаў, тарыфы на імпарт аўтазапчастак скараціліся з папярэдніх 8-25 працэнтаў да 6 працэнтаў.

На думку аналітыкаў, інтэнсіўныя меры дапамогуць Кітаю задаволіць унутраны попыт, дасягнуць гандлёвага балансу і падзяліцца дывідэндамі ад развіцця з усім светам.

Пашырэнне доступу да замежных тавараў дазволіць кітайскім спажыўцам карыстацца больш якаснымі прадуктамі і заахвоціць айчынныя прадпрыемствы павышаць канкурэнтаздольнасць, лічыць Чжан Цзяньпін, эксперт Акадэміі міжнароднага гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва пры Міністэрстве камерцыі КНР.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040