У Кітаі адбылася канферэнцыя па лепшай абароне правоў і інтарэсаў ветэранаў
  2018-07-03 10:37:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канферэнцыя па справах ветэранаў адбылася на днях у горадзе Шыцзячжуан (адміністрацыйны цэнтр прав. Хэбэй, Паўночны Кітай). Удзельнікі канферэнцыі заклікалі да лепшай абароны законных правоў і інтарэсаў адстаўных вайскоўцаў шляхам рэалізацыі палепшанай палітыкі і мер.

Член Палітбюро ЦК КПК, віцэ-прэм'ер Дзяржсавета КНР Сунь Чуньлань, член Палітбюро ЦК КПК, сакратар Палітыка-юрыдычнай камісіі ЦК КПК Го Шэнкунь, а таксама член Дзяржсавета КНР, міністр грамадскай бяспекі КНР Чжаа Кэчжы прысутнічалі і выступілі з прамовамі на канферэнцыі.

На канферэнцыі было прапанавана ўдасканаліць сістэму паслуг, аказваць добрую падтрымку адстаўным вайскоўцам у пошуку працы, адкрыцці бізнесу, адукацыі і навучанні, а таксама прадастаўляць неабходную дапамогу тым, хто жыве ў дрэнных умовах.

Прадстаўнікі з шэрагу кітайскіх гарадоў і правінцый, уключаючы Пекін, прав. Хэбэй, Шаньдун і Хунань, абмяняліся вопытам па справах адстаўных вайскоўцаў на канферэнцыі.

У красавіку ў Кітаі было створана Міністэрства па справах ветэранаў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040