Беларусь ратыфікавала пагадненне пра бязвізавым рэжыме з Кітаем
  2018-07-03 15:39:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Кітаем аб узаемным бязвізавым рэжыме для ўладальнікаў звычайных пашпартоў. Адпаведны закон падпісаны прэзідэнтам Беларусі, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пагадненне ўступіць у сілу на працягу 30 дзён пасля выканання бакамі працэдур ратыфікацыі і ўзаемнага апавяшчэння адзін аднаго.

Беларусы змогуць знаходзіцца ў Кітаі без візы да 30 дзён у адной паездцы, але не больш за 90 дзён у годзе. Такое ж правіла будзе дзейнічаць для кітайскіх грамадзян. Калі чалавек захоча заставацца ў краіне больш за 30 дзён або займацца вучэбнай, прафесійнай дзейнасцю, трэба будзе атрымліваць адмысловую візу. Бязвізавы рэжым распаўсюджваецца ў тым ліку на прыватныя і турыстычныя паездкі, бізнес-камандзіроўкі.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040