Сі Цзіньпін даў высокую ацэнку паспяховай арганізацыі саміту ШАС у Ціндаа
  2018-07-04 09:02:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Саміт ШАС у горадзе Ціндаа прайшоў вельмі паспяхова, правінцыя Шаньдун, асабліва горад Ціндаа, унеслі вялікі ўклад, адзначыў на днях старшыня КНР Сі Цзіньпін у важнай дырэктыве адносна паспяховага правядзення саміту ШАС у Ціндаа.

Як адзначыў Сі Цзіньпін, які таксама з'яўляецца генеральным сакратаром ЦК КПК і старшынёй Цэнтральнага ваеннага савета, работа па забеспячэнні сэрвісу была праведзена грунтоўна, упарадкавана і старанна, адпавядаючы сусветным стандартам і дэманструючы аблічча Кітая, стыль правінцыі Шаньдун і каларыт горада Ціндаа.

Сі Цзіньпін падкрэсліў, што правядзенне саміту ШАС прынесла новыя магчымасці развіццю г. Ціндаа і прав. Шаньдун. Ён заклікаў сур'ёзна абагульняць карысны вопыт па развіцці горада шляхам правядзення вялікага мерапрыемства, распаўсюджваць перадавыя метады, развіваць наватарства, па-дзелавому працаваць, і тым самым вывесці ўсю працу на новую ступень.

18-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў дзяржаў-членаў ШАС прайшло з 9 па 10 чэрвеня ў горадзе Ціндаа правінцыі Шаньдун / Усходні Кітай /. Сустрэча ў Ціндаа - першы саміт ШАС пасля далучэння да яе Індыі і Пакістана. У ім узялі ўдзел кіраўнікі дзяржаў ці ўрадаў 12 краін і прадстаўнікі 10 міжнародных арганізацый або структур. Падчас двухдзённага саміту былі падпісаны 23 дакументы аб супрацоўніцтве ў розных сферах і дасягнуты шэраг важных дамоўленасцяў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040