Два чалавекі параненыя ў выніку страляніны ў пачатковай школе ў штаце Канзас, навучэнцы не пацярпелі
  2018-07-04 09:27:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Два чалавекі, якія не з'яўляліся навучэнцамі, былі параненыя сёння раніцай у пачатковай школе ў штаце Канзас у цэнтральнай частцы ЗША. Пра гэта паведамілі ў мясцовай паліцыі.

Інцыдэнт адбыўся ў пачатковай школе "Санрайз" у горадзе Оверлэнд-Парк, прыгарадзе Канзас-Сіці. Двое пацярпелых былі наёмнымі рабочымі, занятымі на дзіцячай пляцоўцы каля школы.

Паліцыя горада Оверлэнд-Парк пацвердзіла, што двое ахвяр знаходзяцца ў крытычным стане.

Падазраваны, ідэнтыфікаваны як наёмны рабочы, адкрыў агонь пасля спрэчкі з ахвярамі.

У выніку інцыдэнту дзеці не пацярпелі.

Пасля стральбы падазраваны скраў спартыўна-ўтылітарны аўтамабіль і ўцёк з месца здарэння. Паліцыя праводзіць актыўныя пошукі падазраванага.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040