Сі Цзіньпін павіншаваў абранага прэзідэнта Мексікі
  2018-07-04 15:04:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У панядзелак старшыня КНР Сі Цзіньпін накіраваў абранаму прэзідэнту Мексікі Андрэсу Мануэлю Лопесу Абрадору віншавальную тэлеграму.

Кіраўнік кітайскай дзяржавы адзначыў, што зараз, у перыяд беспрэцэдэнтных глабальных змен на сусветнай арэне, з кожным днём усё выразней становіцца ўплыў стратэгічнага і ўсёабдымнага характару кітайска-мексіканскіх адносін, падкрэсліў актуальнасць і вялікае значэнне ўмацавання двухбаковага супрацоўніцтва.

"Я надаю пільную ўвагу развіццю кітайска-мексіканскіх сувязяў, гатовы разам з Вамі працягваць прасоўванне двухбаковага палітычнага кансенсусу, паглыбляць узаемавыгаднае супрацоўніцтва, узбагачаць змест адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства Кітая і Мексікі, паляпшаць дабрабыт дзвюх краін і іх народаў, гуляць актыўную ролю ў папулярызацыі міру, стабільнасці і развіцця на планеце ", - заявіў Сі Цзіньпін.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040