Кітай павялічыць аб'ём грузавых чыгуначных перавозак на 30 працэнтаў да 2020 года
  2018-07-04 16:03:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём перавозак грузаў чыгуначным транспартам у Кітаі да 2020 года павялічыцца на 1,1 млрд тон або 30 прац. у параўнанні з 2017 годам. Пра гэта сказана ў праграме дзеянняў, падрыхтаванай Міністэрствам транспарту КНР.

Трохгадовая праграма нацэлена на рэгуляванне структуры транспартных паслуг па краіне. Згодна з ёй, аб'ём грузаперавозак водным транспартам, у адрозненне ад чыгуначнага транспарту, павялічыцца ўсяго на 7,5 працэнта. / 500 млн тон / да 2020 года, а аб'ём перавозак аўтатранспартам з партоў прыморскіх раёнаў наогул знізіцца на 440 млн тон.

Мінтранс разлічвае з дапамогай такіх мер зрабіць транспартныя паслугі больш "зялёнымі". Як адзначыў намеснік міністра транспарту Лю Сяамін, дзякуючы ім за тры гады аб'ёмы выкідаў аксідаў азоту павінны скараціцца на 1,1 млн тонаў, узважаных рэчываў - на 55 тыс. тон і на 100 млн тон - дыяксіду азоту.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040