Alibaba, Tencent і Vanke інвеставалі больш за 1 млрд долараў у карпарацыю медыя і забаў СМС Inc.
  2018-07-04 16:06:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Карпарацыя СМС Inc., кітайская група кампаній са сферы медыя і забаў, паведаміла аб атрыманні каля 10 млрд юаняў / 1,5 млрд. долараў / ад інвестараў, у тым ліку інтэрнэт-гігантаў Alibaba і Tencent і дэвелаперскай карпарацыі Vanke.

Акцыянеры-заснавальнікі групы Alibaba і Tencent і карпарацыя Vanke, якая стала для яе новым інвестарам, узначалілі цяперашні раўнд А-фінансавання, дзякуючы чаму кошт СМС Inc. наблізіўся да 40 млрд юаняў.

"Сусветная індустрыя медыя і забаў праходзіць праз чарговы раўнд карэкціроўкі і трансфармацыі па меры таго, як тэхналагічная рэвалюцыя прыносіць пастаянныя змены ў спажыванні кантэнту", - заявіў Лі Жуйган - заснавальнік, старшыня праўлення і СЕО гэтай створанай у 2015 годзе групы.

"Як галоўная эканоміка і спажывецкі рынак, Кітай мае дастатковы патэнцыял для з'яўлення кангламерату новага пакалення ў сферы медыя і забаў", - выказаў сваё перакананне прадпрымальнік.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040