Дакументальная радыёпраграма Лянцзяхэ (4)
  2018-07-05 14:27:41  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У студзені 1974 года ў раёнах лёсавага плато наступіла зіма. У вёсцы Лянцзяхэ ўсе пачалі рыхтавацца да традыцыйнага Новага года.

Тады Сі Цзіньпіна толькі абралі сакратаром партыйнай ячэйкі вытворчай брыгады Лянцзяхэ, ён увесь час думаў, што трэба зрабіць, каб хоць неяк палепшыць становішча ў вёсцы.

Аднойчы Сі Цзіньпін перачытваў свежы выпуск газеты «Жэньмінь жыбаа» ад 8 студзеня. Яго зацікавілі два артыкулы, якія знаёмілі чытачоў з выкарыстаннем балотнага газу ў правінцыі Сычуань, што ў 500 км ад Лянцзяхэ. «Было б вельмі добра, калі б і мы змаглі выкарыстаць балотны газ для гатавання ежы і асвятлення вуліц», - разважаў Сі Цзіньпін.

Вёска Лянцзяхэ размешчана ў аддаленым раёне. Каб дастаць вугаль для ацяплення, трэба было ісці за ім да вугальнай шахты цэлых 50 кіламетраў. Таму вяскоўцы ў якасці дроў выкарыстоўвалі дрэвы, якія неміласэрна высякалі, што прывяло да знясілення глебы і, як следства, негатыўна адбівалася на развіцці сельскай гаспадаркі.

Выкарыстанне біягазу не толькі дапаможа вырашыць недахоп энергарэсурсаў на сяле і павысіць прадукцыйнасць працы, балотны газ здольны ачысціць бытавыя адходы, умацаваць сельскую гігіену, прыродны метан таксама можа паслужыць выдатным каталізатарам для атрымання ўгнаенняў, а гэта павысіць ураджайнасць.

Біягаз - гэта ключ да вырашэння праблем сельскага жыцця і сялянскай працы!

Хоць Сі Цзіньпін быў акрылены надзеямі аб укараненні і шырокім ужыванні біягазу ў Лянцзяхэ, ён увесь час думаў пра кліматычныя адрозненні ў правінцыі Сычуань і на поўначы правінцыі Шэньсі. «Ці дапаможа сычуаньскі залаты ключык у вырашэнні«клубка праблем »паўночнай Шэньсі»? - разважаў ён.

Дзейны Сі Цзіньпін, не раздумваючы, вырашыў знайсці адказ на гэтае пытанне прама ў Сычуані.

Пераадолеўшы 20 км пешшу, ён спачатку прыбыў у павятовы цэнтр. У мясцовым парткоме ён распавёў пра сваю задумку і пра жаданне адправіцца ў Сычуань, каб вывучыць сітуацыю на месцы, на што яму далі дабро.

Пасля свята Вясны Сі Цзіньпін, пазычыўшы грошы на дарогу, адправіўся ў Сычуань. З ім паехалі Бай Гэньчжу і два іншых кадравіка з Пекіна, якія займаліся працай па аказанні дапамогі раёну Яньань.

А ў правінцыі Сычуань працавала група па ўкараненні біягазу. Намеснік кіраўніка групы - Ян Чаа, які яшчэ да ўтварэння КНР восем гадоў прапрацаваў у Яньане, быў поўны энтузіязму.

Ён ветліва прыняў Сі Цзіньпіна і яго таварышаў,што яго суправаджалі, падрабязна распавёў ім аб выкарыстанні біягазу ў Сычуані. А потым Ян Чаа параіў ім наведаць прыгарады адміністрацыйнага цэнтра правінцыі - Чэнду, пабываць у даследчых цэнтрах па вывучэнні балотнага газу.

Падчас той паездкі Сі Цзіньпін яшчэ больш пераканаўся ў тым, што ў хуткім часе і жыхары Лянцзяхэ таксама змогуць гатаваць на біягазе. Пасля вяртання з Сычуані ён, не марудзячы, прыступіў да справы.

Аднак пачаліся цяжкасці, адна за адной ... праблем было нашмат больш, чым яны разлічвалі.

Найбольш востра стаяла пытанне аб тым, дзе збудаваць эксперыментальную пляцоўку. У дварах вяскоўцаў быў толькі падатлівы грунт, які ішоў на будаўніцтва землянога жылля, гэтая глеба была непрыдатная для збудавання забалочанай зоны.

Акрамя таго, па вузкіх павілістых вясковых сцежках грузавікам з пяском і цэментам было папросту не праехаць. Яшчэ бянтэжыла і тое, што сялянскія хаты былі раскінуты па акрузе, таму нават пасля меліярацыйных работ ўзнікала праблема транспарціроўкі біягазу ў дамы.

Але найбольш востра ў вёсцы стаяла пытанне дэфіцыту адпаведнага каменя - матэрыялу, які пойдзе на будаўніцтва даху будучай біягазавай устаноўкі. Для яе ўзвядзення патрабаваліся тоўстыя, трывалыя і герметычныя каменныя пліты.

Але цяжкасці пераадольваліся, адна за адной, для вырашэння праблем рабіліся канкрэтныя меры.

Так, у пошуках вялікіх каменных блокаў, вяскоўцы на чале з Сі Цзіньпінам вырылі траншэю глыбінёй каля метра, там можна было знайсці прыдатныя камяні.

Але не хапала і пяску. Сі Цзіньпін разам з таварышамі адправіўся ў сяло Цяньмагоу, што за 7 кіламетраў ад Лянцзяхэ. Адтуль двойчы ў дзень яны на сабе цягалі цяжкія мяшкі з пяском. Нясцерпна балела спіна, але ніхто з іх не скардзіўся на стомленасць.

Не было і вапны, і Сі Цзіньпін звярнуўся па параду да дасведчаных майстроў, якія параілі знайсці вапняк. У рэшце рэшт, дзякуючы доўгім пошукам, ім удалося адкрыць заводзік па вытворчасці вапны ...

Сі Цзіньпін быў увесь час заняты, можна сказаць, ён круціўся, як ваўчок. Ён знаходзіўся ў поўнай упэўненасці, што ўсё задуманае ўвасобіцца ў рэальнасць.

Але знайшліся незадаволеныя.

Калі Сі Цзіньпін рупліва працаваў, каб укараніць біягаз у вёсцы, многія наракалі: «Не трэба выхваляцца попусту! Падумай толькі, у нас на лёсавым плато куды халадней, чым у Сычуані. У нас нічога з гэтым біягазам не выйдзе! Біягаз нельга правесці праз горы Ціньлін ».

Сі Цзіньпін ў адказ на гэта праявіў уласцівую яму ўпартасць. Ён быў упэўнены, што крытэрыем ісціны могуць служыць толькі рэальныя факты. Гатовая біяўстаноўка будзе казаць сама за сябе.

Цвёрда адстойваючы свае перакананні, Сі Цзіньпін прыклаў тытанічныя намаганні. У другой дэкадзе ліпеня 1974 года біягазавая ўстаноўка аб'ёмам 8 кубаметраў нарэшце была збудаваная.

Але Сі Цзіньпіна гэта не ўзрадавала, бо пасля падлучэння трубы, газ чамусьці не праходзіў.

Што ж здарылася? Няўжо ў трубе адбылося закаркаванне? Нарэшце, высветлілася, што праблема ў паветраводзе.

Сі Цзіньпін узяў жалезны шчуп і ўставіў яго ў трубу, але нічога не адбылося. Тады ён ударыў па трубе, у выніку, прама яму ў твар лінуў струмень гнаявой жыжкі. А потым пачуўся гучны пляскач.

Сі Цзіньпін выцер твар, яму было некалі мыцца. Ён зноў падключыў трубу і адкрыў фарсунку печы, якая працуе на біягазе. Асцярожна шоргнуўшы запалкай, ён паднёс яе да печы, пачулася гудзенне ...

А потым у печы разгарэлася полымя, яно паднялося на 30 сантыметраў, агеньчыкі так і скакалі ўнутры.

Гэта быў поспех! Навіны распаўсюдзіліся па вёсцы, затым па камуне і павету. Пачалі сцякацца людзі, каб на свае вочы паглядзець на гэты цуд ...

Тады ж лопнула як мыльная бурбалка здагадка аб тым, што «біягазу не пераадолець горы Ціньлин». Вяскоўцы самі пераканаліся, колькі карысці прынёс ім біягаз, - яго можна было выкарыстоўваць і для асвятлення, і для гатавання ежы. Новыя тэхналогіі натхнілі ўсіх жыхароў вёскі.

Поспех эксперыменту зацікавіў работнікаў акруговага парткама Яньаня і павятовага парткама Яньчуаня, была вылучана прапанова да канца 1977 года газіфікаваць увесь павет. Кіраўнік павятовага парткама накіраваў афіцыйную групу ў Сычуань, каб «пераняць вопыт».

Як гаворыцца, прарабіць шлях у дзесяць тысяч лі - усё роўна, што перачытаць дзесяць тысяч кніг. Убачанае ў правінцыі Сычуань зрабіла на Сі Цзіньпіна глыбокае ўражанне.

Па дарозе ён пры кожным зручным выпадку гутарыў з простымі людзьмі, а, убачыўшы выдатна складзеныя традыцыйныя парныя надпісы, ён перапісаў іх сабе на памяць. Сустракаючыся з нечым новым, ён заўсёды стараўся ўсё падрабязна высветліць, каб пашырыць свае веды аб свеце.

Сі Цзіньпіна суправаджаў пекінскі хлопец па імі Хэ Іньгуй. Падчас паездкі ён з захапленнем сказаў: «Цзіньпін - гэта чалавек, які любіць вучыцца і разважаць, ён заўсёды імкнецца да адзінства ведаў і дзеянняў».

Пасля вяртання Сі Цзіньпіна ў Яньчуань, кіраўнікі павятовага парткама, заслухаўшы справаздачу інспекцыйнай групы, прынялі рашэнне аб неадкладным пашырэнні выкарыстання біягазу на ўвесь павет. Былі адкрыты і навучальныя курсы, дзе галоўным лектарам быў Сі Цзіньпін, ён тлумачыў асновы тэхналогіі.

З'явіліся новыя метады будаўніцтва біягазавых установак.

Паколькі ў Лянцзяхэ бракавала каменя, мясцовыя вырашылі выкарыстаць гліну, у выніку, ім удалося стварыць глінабітныя сховішчы.

Выкарыстанне утрамбаванай зямлі замест цэменту дазволіла знізіць сабекошт збудавання адной устаноўкі з 40 да каля 30 юаняў.

Да жніўня 1975 года ў Лянцзяхэ былі пабудаваны 34 біягазавыя ўстаноўкі, якія служылі для 43 сем'яў камуны. Так, у Лянцзяхэ быў праведзены біягазаправод.

Як гаворыцца, вялікае пазнаецца ў дробязях. Вопыт па распаўсюджванні біягазу ў вёсцы аказаў важны ўплыў на будучыню Сі Цзіньпіна.

Праз 15 гадоў Сі Цзіньпін, будучы сакратаром акруговага парткама ў Ніндэ правінцыі Фуцзянь, так узгадваў пра свой вясковы вопыт:

«Калі я быў у вытворчай брыгадзе ў Лянцзяхэ павета Яньчуань у паўночнай Шэньсі, я працаваў над укараненнем у вёсцы тэхналогіі біягазу, што дазволіла мне зразумець карысць ад распаўсюджвання навукова-тэхнічнага прагрэсу. Каб прыгатаваць абед вяскоўцам было больш не патрэбна галлё, а для асвятлення можна было абысціся без газы. Прамяністыя ўсмешкі вяскоўцаў назаўжды засталіся ў маёй памяці. Практыка даказала, што калі мы возьмемся за развіццё з дапамогай навукі і тэхнікі і вырашым усе праблемы ў жыцці і ў працы, то людзі нас абавязкова падтрымаюць».

Прайшло больш за 30 гадоў. Сі Цзіньпін, які працаваў тады на пасадзе сакратара парткама правінцыі Чжэцзян, здзяйсняў інспекцыйную паездку па павеце Чуньань. Там на паўднёвым захадзе павета ён адмыслова заехаў у вёску Сяцзян, каб паглядзець на біягазавыя ўстаноўкі. Жартам Сі Цзіньпін сказаў, што ён сапраўдны эксперт па біяпаліву. А пасля гэтага Сі Цзіньпін запатрабаваў надаваць пільную ўвагу ўкараненню і распаўсюджванню біягазу, каб гэта пайшло на карысць мясцовым жыхарам.

Сёння ў вёску Лянцзяхе даўно ўжо праведзена электрычнасць. Аднак яны захавалі тую першую біягазавую ўстаноўку, якая была пабудавана ў свой час пад кіраўніцтвам Сі Цзіньпіна. Для іх яна стала сімвалам, які нагадвае пра мінулае. Побач з устаноўкай стаіць каменная стэла, на якой напісана: Першая біягазавая ўстаноўка ў правінцыі Шэньсі.

А дарогі, якія былі пашыраны для патрэб біягазавых установак, і сёння прыносяць карысць мясцовым жыхарам.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040