Р.Каган: ЗША рызыкуюць стаць «краінай-ізгоем»
  2018-07-05 20:27:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Трэць амерыканцаў дапускаюць грамадзянскую вайну на працягу пяці наступных гадоў. Да такой высновы прыйшлі даследчыкі «Расмусэн репортс» па выніках апытання грамадскай думкі. Згодна з дакладам ААН аб беднасці і няроўнасці ў ЗША, падатковая рэформа адміністрацыі Д.Трампа «яшчэ больш узбагаціла багатых і пагоршыла сацыяльнае расслаенне». Здзіўленне ў міжнароднай супольнасці выклікае і знешняя палітыка Белага дома.

Роберт Каган, вядомы тэарэтык знешняй палітыкі неакансерватызму і аглядальнік газеты «Вашынгтон пост» апублікаваў артыкул, у якім папярэдзіў, што ЗША могуць стаць "краінай-ізгоем".

Пасля таго, як Д.Трамп уступіў на пасаду прэзідэнта ЗША, краіна па чарзе выйшла з такіх важных міжнародных пагадненняў, як Дамова аб Трансціхаакіянскім партнёрстве, Парыжскае пагадненне ААН па клімаце, Усёабдымнае пагадненне аб ядзернай праблеме Ірана; больш за тое - пакінулі ЮНЕСКА і Савет па правах чалавека ААН. Паводле паведамленняў амерыканскіх СМІ, амерыканскі лідар неаднаразова выказваў памочнікам намер выйсці і з Сусветнай гандлёвай арганізацыі. Адміністрацыя Трампа таксама, ігнаруючы заклікі і папярэджанні з боку сусветнай супольнасці, настойвае на пачатку гандлёвай вайны, «размахваючы дубінкай» перад ЕС, Канадай, Мексікай, Кітаем, Японіяй, Рэспублікай Карэя - без аглядкі на тое, ці ўваходзяць яе апаненты ў шэраг саюзнікаў або не - такім чынам спрабуючы прымусіць іх капітуляваць перад палітыкай «Амерыка перш за ўсё».

У Дзень незалежнасці ЗША прэзідэнт Трамп таксама асудзіў рашэнне краін-удзельніц Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) падняць цэны на нафту і газ, безапеляцыйна паказаўшы ім на неабходнасць неадкладна знізіць расцэнкі. Усё гэта кажа аб факце: цяперашняя амерыканская адміністрацыя незадаволеная існуючай міжнароднай сістэмай, выконваць дзеючыя міжнародныя правілы яна не мае намеру і збіраецца перарабіць іх па сваіх лекалах.

У газеце «Вашынгтон пост» выйшаў артыкул калумніста Роберта Самуэльсана, у якой ён параўноўвае сённяшнюю палітыку ЗША з той, якую краіна вяла ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. На думку аўтара, самы вялікі поспех, дасягнуты Злучанымі штатамі пасля завяршэння Другой сусветнай вайны - гэта актыўнае садзейнічанне транскантынентальнаму супрацоўніцтву на аснове ваенных саюзаў і гандлёвай палітыкі. Міжнароднае ўзаемадзеянне дадзенага тыпу пад кіраўніцтвам ЗША таксама з'яўляецца адной з вех эпохі, адзначае Самуэльсан, і працягвае - пры цяперашніх умовах, калі сусветная супольнасць з кожным днём аказвае ўсё больш ўплыў на вядучую эканамічную і палітычную дзейнасць, думка пра ўздым Амерыкі шляхам заахвочвання пратэкцыянізму - гэта самая вялікая дзівацкая ідэя, што ўвасабляецца пад кіраўніцтвам Дональда Трампа; справа так не пойдзе - піша калумністаў.

У мінулым месяцы 10 сенатараў, у тым ліку старшыні Камітэта па міжнародных справах Сената ЗША Боб Коркер, вылучылі прапанову, у якой патрабуюць абмежаваць паўнамоцтвы прэзідэнта па ўвядзенні пошлін на імпартныя тавары пад маркай абароны дзяржбяспекі.

Відавочна, ператварэнне ЗША з супердзяржавы ў гегемона прынесла ўсяму свету страшную пагрозу і ўжо стала цяжкай задачай, якая стаіць перад міжнароднай супольнасьцю і патрабуе тэрміновага вырашэння.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040