Ван І спадзяецца на захаванне прыхільнасці СУПД
  2018-07-06 15:59:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Член Дзяржсавета і міністр замежных спраў КНР Ван І адзначыў крайнюю своечасовасць і неабходнасць маючай адбыцца сустрэчы са сваімі калегамі, прысвечанай абмеркаванню іранскай ядзернай праблемы. Адпаведную заяву ён зрабіў у Вене на сумеснай прэс-канферэнцыі з кіраўніком аўстрыйскага МЗС Карын Кнайсле. Размаўляючы з журналістамі, Ван І выказаў мпадзяванне ўбачыць на форуме цвёрдую рашучасць прытрымлівацца Сумеснага ўсеабдымнага плана дзеянняў.

Кітайскі міністр адзначыў непрадказальнасць лёсу дамовы ў выніку аднабаковага выхаду ЗША з яе. СУПД – міжнароднае шматбаковае пагадненне, зацверджанае Саветам Бяспекі ААН, нагадаў міністр. Усе ўдзельнікі СУПД абавязаны захоўваць і выконваць гэта пагадненне. Немагчымасць яго рэалізацыі не толькі адаб'ецца на іранскай ядзернай праблеме, але і акажа сур'ёзны негатыўны ўплыў на працу міжнароднай сістэмы нераспаўсюджання ядзернай зброі і развіццё сітуацыі на Блізкім Усходзе.

У цяперашняй сітуацыі, дадаў Ван І, усе бакі павінны працягваць прытрымлівацца прынцыпаў мультылатэралізму, палітычнага і дыпламатычнага ўрэгулявання праблемы, нязменна імкнуцца да дасягнення мэты захавання міру і стабільнасці на планеце і ў рэгіёне, трансфармаваць агульнае палітычнае жаданне ў эфектыўныя меры. Кітай гатовы прыкладаць сумесныя з Еўропай намаганні па захаванні і выкананні СУПД. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040