Лі Кэцян прыбыў у Балгарыю з афіцыйным візітам
  2018-07-06 16:00:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па запрашэнні прэм'ер-міністра Балгарыі Бойкі Барысава прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 5 ліпеня прыбыў у міжнародны аэрапорт балгарскай сталіцы з афіцыйным візітам, а таксама для ўдзелу ў 7-й сустрэчы кіраўнікоў Кітая і краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Лі Кэцян заявіў, што гэта яго першы візіт у Балгарыю на пасадзе прэм'ера і чарговы візіт прэм'ера Дзяржсавета КНР у Балгарыю праз 18 гадоў. Ён выказаў спадзяванне, што паездка ўмацуе традыцыйную дружбу паміж дзвюма краінамі, будзе садзейнічаць усебаковаму практычнаму супрацоўніцтву ў розных галінах, заахвочваць новае развіццё кітайска-балгарскіх партнёрскіх адносін усебаковага супрацоўніцтва.

Лі Кэцян адзначыў, што кіраўнікі краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы будуць садзейнічаць супрацоўніцтву ў фармаце 16+1, рэальнымі дзеяннямі абараняць прынцыпы глабалізацыі эканомікі, садзейнічаць лібералізацыі і спрашчэнню працэдур гандлю і інвестыцый. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040