Грамадзянін Кітая загінуў у выніку крушэння судна ў Тайландзе
  2018-07-06 16:06:25  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Адзін грамадзянін Кітая загінуў у выніку крушэння судна ў Тайландзе. Пра гэта ў пятніцу раніцай паведаміла Генеральнае консульства КНР у Сонгкхла. Паводле інфармацыі ведамства, усяго прапалі без вестак на сапраўдны момант 53 чалавекі, 50 з іх – кітайскія турысты. 76 грамадзян КНР былі выратаваны; 11 з іх застаюцца ў шпіталі.

Як паведамляе генконсульства, 5 ліпеня ў 17:45 па мясцовым часе два пасажырскія катары, якія рухаліся да берагоў вострава Пхукет, на борце якіх знаходзіліся 127 кітайскіх турыстаў, патрапілі ў раптоўны моцны шторм і перакуліліся. Дыппрадстаўніцтва адразу абвясціла рэжым надзвычайнай сітуацыі, ноччу накіраваўшы да месца здарэння працоўную групу, звязаўшыся з ведамствамі Тайланда на прадмет пошукаў, арганізавала псіхалагічную работу з пацярпелымі і працу валанцёраў ў бальніцы.

Кіраўнік адміністрацыі Пхукета Нарапхат Платхонг асабіста кіраваў выратавальнымі работамі. У іх прынялі ўдзел байцы ВМС Тайланда, марскога і турыстычнага ўпраўленняў паліцыі, былі задзейнічаны судны і верталёты. Аперацыя праходзіла ў складаных умовах надвор'я. У порце выратаваных прымалі супрацоўнікі Упраўлення па марскіх справах, Цэнтра па папярэджанні і ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў і Цэнтра дапамогі турыстам, а таксама медыкі.

У пятніцу раніцай Пасольства КНР у Бангкоку паведаміла, што ў экстраным рэжыме запатрабавала ад міністра турызму і спорту Тайланда задзейнічаць усе магчымыя рэсурсы для пошуку прапаўшых без вестак. Працоўная група пасольства ўжо прыбыла на Пхукет.

Паводле інфармацыі адміністрацыі вострава, катар, на якім знаходзіўся загінуўшы кітаец, перавозіў 105 чалавек; 51 турыст гэтага катара выратаваны. Усе пасажыры іншага судна – усяго 41 чалавек – таксама былі дастаўлены на бераг. Верталёты ВМС Тайланда працягваюць пошукі на моры.

- Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040