Дакументальная радыёпраграма Лянцзяхэ (6)
  2018-07-06 17:32:52  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзякуючы палітыцы рэформаў і адкрытасці вяскоўцы ў Лянцзяхэ зажылі шчасліва.

Дзяцінства Лю Жуйлянь было цяжкім. Яна памятае, як дзіцем яна і трое яе малодшых братоў і сясцёр увесь час недаядалі, у іх нават не было абутку, і спалі малыя пад адной старой коўдрай. Пампушкі з пшанічнай мукі для іх былі сапраўднай раскошай.

У 17 гадоў Лю Жуйлянь пашлюбавалася з мясцовым хлопцам Гун Чжэнфу, але і замужжа не змяніла жабрацкага становішча.

Пасля таго як Сі Цзіньпін стаў сакратаром парткама вытворчай брыгады, ён адкрыў у Лянцзяхэ кааператыў па вытворчасці металапрадукцыі, камісійны магазін і швейную майстэрню. Для той майстэрні патрабаваліся тры швачкі. Выбралі Лю Жуйлянь. Ад хвалявання яна не магла заснуць цэлую ноч.

У швейнай майстэрні існавала сістэма працадзён. Каб перавыканаць план, Лю Жуйлянь, параіўшыся з мужам, пазычыла грошы і купіла швейную машынку. Яна ўвесь час працавала і нават абедала за працоўным месцам. Праца не спынялася ні на хвіліну, нават увечары дома.

Вясной 1984 года Лю Жуйлянь даведалася пра сістэму падраднай адказнасці сялянскіх падворкаў. Тады яна не зусім разумела, якую ролю ў яе жыцці ажыграе гэта новая сістэма, і што гэта быў пачатак татальнага рэфармавання сельскіх раёнаў Кітая.

Як і многія сялянскія падворкі паўночнай правінцыі Шэньсі, дзякуючы ўпартай працы сям'я Лю Жуйлянь пачала жыць лепш. Ужо хапала ежы, была вопратка і абутак, але грошай па-ранейшаму не ставала. Вяскоўцы пачалі пакідаць родныя мясціны ў пошуках лепшай долі ў гарадах і іншых правінцыях. Лю Жуйлянь таксама планавала перабрацца ў горад. Скончыўшы ўсе сезонныя сельскагаспадарчыя работы ў вёсцы, маладая сям'я паехала ў павет Яньчуань і трапіла на прадпрыемства па вырабе ўпакоўкі для марожанага. І менавіта тады такіх працаўнікоў пачалі называць першым пакаленнем працоўных-мігрантаў з Лянцзяхэ.

Рэформы цалкам змянілі аблічча сельскіх раёнаў, а адкрытасць дала велізарныя магчымасці для перамен да лепшага жыцця. У 1993 годзе Сі Цзіньпін, які ў той час быў сакратаром парткама горада Фучжоу, прыехаў у Лянцзяхэ. Ён убачыў, што яго былыя землякі перасталі мець патрэбу, у іх было ўсё неабходнае. Сі Цзіньпіна гэта вельмі ўзрадавала. Пра дастатак у сем'ях вяскоўцаў і марыў Сі Цзіньпін увесь час. Кожная сям'я мела лішкі збожжавых, грошы. Гэта сапраўды не магло не радаваць!

1999 год стаў пераломным у сацыяльна-эканамічным развіцці горада Яньань. Дзякуючы дзяржаўнай палітыцы па аднаўленні лясных масіваў і лугавой зоны за кошт скарачэння ворных угоддзяў, адміністрацыя Яньаня вырашыла пасадзіць лес на ўсіх пагорках і тэрасавых палях – горад вельмі хутка ахапілі «зялёныя» пераўтварэнні. Праз пару дзесяцігоддзяў, дзякуючы той зялёнай «рэвалюцыі», у наваколлі Яньаня аднавіліся лясы і лугі плошчай больш за 700 тыс. гектараў, і колішнія жаўтлява-шэрыя ландшафты краю за гэтыя гады сталі зялёнымі.

28 жніўня 2007 года ў пасланні вяскоўцам Лянцзяхэ Сі Цзіньпін адзначыў: яму было прыемна даведацца пра тое, што горы ў Лянцзяхэ сталі зялёнымі, а вада ў вадаёмах – празрыстай. У сваім лісце ён таксама заклікаў землякоў прыкладаць намаганні для павышэння ўзроўню жыцця, кіруючыся палітыкай партыі па павышэнні дабрабыту народа, курсам вясковай партыйнай ячэйкі і вясковага кіраўніцтва. «З кожным днём ваша жыццё будзе лепшым і шчаслівым», – адзначаў Сі Цзіньпін.

У ліпені 2013 года на горад Яньань абрынуліся бясконцыя ліўні, гэта быў самы працяглы сезон дажджоў з пачатку вядзення штодзённых метэаназіранняў у 1945 годзе. Горад літаральна скалынаўся пад націскам неўтаймаванай стыхіі. У 13 павятовых раёнах ад бедства пацярпелі паўтара мільёна чалавек, эканамічны ўрон пераваліў за 12 млрд юаняў. Стыхія разнесла традыцыйныя жытлы-зямлянкі, больш за палову вяскоўцаў Лянцзяхэ засталіся без прытулку. Падчас аднаўленчых работ мясцовы ўрад вырашыў перасяліць пацярпелых. Гэта кранула 100 з лішнім падворкаў, якія вырашана было пернесці ў павятовы цэнтр. Вясковыя дзеці-перасяленцы пайшлі ў дзіцячыя садкі і школы, а Лянцзяхэ, згодна з рашэннем мясцовай адміністрацыі, пасля аднаўлення павінна ператварыцца ў базу патрыятычнага выхавання для маладых камуністаў, партыйных кадравых работнікаў і моладзі. Таксама было вырашана добраўпарадкаваць Лянцзяхэ, каб вёска ўвайшла ў дзяржпраграму па стварэнні выдатных раёнаў сельскай мясцовасці Кітая.

У студзені 2014 году кіраўнік вясковай управы Лянцзяхэ накіраваў ліст генеральнаму сакратару ЦК КПК Сі Цзіньпіну, у якім утрымлівалася справаздача аб сацыяльна-эканамічным развіцці вёскі, а таксама аб ходзе аднаўленчых работ пасля стыхійнага бедства. 5 траўня ў сваім зваротным пасланні ў адказ Сі Цзіньпін адзначыў: «Мінулым летам павет Яньчуань напаткалі небывалыя працяглыя ліўні, я вельмі перажываў за вяскоўцаў. Дзякуючы падтрымцы партыі і ўрада, узначаліўшы мерапрыемствы па ліквідацыі наступстваў стыхіі, вы не сядзелі склаўшы рукі, а самі пераадольвалі цяжкасці. Вы паспяхова правялі аднаўленчыя работы і прыклалі актыўныя намаганні для стабільнага развіцця сельскагаспадарчай вытворчасці, дзякуючы чаму прыкметна ўзраслі даходы мясцовага насельніцтва. Гэта радасна ўсведамляць. Сёлета вы распрацавалі план развіцця вёскі. Спадзяюся, што бягучая сітуацыя дапаможа вам зрабіць першы крок па рэалізацыі вашых планаў, і вы будзеце імкнуцца зрабіць жыццё яшчэ больш яркім, а вёску – яшчэ больш прыгожай».

Лю Цзіньлянь была гаспадыняй у доме, дзе некалі жыў Сі Цзіньпін. Яна сказала, што зараз, калі хто захварэе, то ўжо не трэба пераносіць хваробу на нагах. Яна добра памятае гісторыю свайго лячэння, якая здарылася некалькі гадоў таму. У пачатку 2015 года ў яе захварэла рука. У бальніцы высветлілася, што гэта пухліна, пасля чаго ёй зрабілі аперацыю. «Па страхоўцы мне аплацілі 8000 юаняў ад выдаткаванай на лячэнне сумы, гэта вельмі дапамагло», - распавядае Лю Цзиньлянь. Апроч кааператыўнага страхавання, у вёсцы Лянцзяхэ дзейнічае і страхаванне па старасці. Усім людзям, старэйшым за 60 гадоў, штомесяц выдаюць дапамогу. Заможныя вяскоўцы Лянцзяхэ пачалі надаваць больш увагі адукацыі дзяцей. У цяперашні час большасць дзяцей вучіцца ў школах паселішча і павятовага цэнтра. Больш за дзесяць вясковых вучняў паступілі ў ВНУ.

Лю Цзіньлянь працуе прыбіральшчыцай у кампаніі па захаванні сельскай культуры і развіцці сельскага турызму Лянцзяхэ. Яе штомесячны аклад – 1200 юаняў, яна таксама атрымала ліцэнзію на адкрыццё ў двары свайго дома невялікай крамы, дзе прадаюцца вышываныя вусцілкі ручной працы і іншыя сувеніры.

Добра склаўся і лёс Лю Жуйлянь, якая разам з Лю Цзіньлянь калісьці працавала ў сельскім швейным кааператыве. Лю Жуйлянь на грамадскіх пачатках водзіць экскурсіі па вёсцы. А яе сын Гун Ган уклаў 150 тысяч юаняў у будаўніцтва сядзібы сельскага турызму і адкрыў кампанію па продажы чорнага рысу і чырвоных фінікаў гандлёвай маркі «Лянцзяхэ».

У 2017 годзе чысты прыбытак на душу насельніцтва ў вёсцы Лянцзяхэ дасягнуў 20 тыс. 826 юаняў, што на 15% больш у параўнанні з годам раней. Сёння Лянцзяхэ, пераадолеўшы галечу, ідзе па шляху дабрабыту. У вёсцы з'яўляюцца кампаніі па захаванні сельскай культуры і развіцці сельскага турызму, тут адкрыты свінагадоўчы кааператыў, ёсць нават кааператыў па тэхнічнай падтрымцы прадукцыі кампаніі Apple. І гэта не лічачы шматлікіх майстэрняў па вытворчасці сувеніраў і турбаз сельскага турызму! Шырокі спектр гаспадарчай дзейнасці дапамог вяскоўцам знайсці новыя шляхі для развіцця.

18 кастрычніка 2017 года вяскоўцы Лянцзяхэ сабраліся ў зале пасяджэнняў партыйнай ячэйкі, усе з нецярпеннем чакалі адкрыцця 19-га з'езда КПК. Калі ў тэлеэфіры прамой трансляцыі з адкрыцця з'езду яны ўбачылі бурныя апладысменты прысутных у Доме народных сходаў у Пекіне, вяскоўцы таксама дружна запляскалі ў адказ. Выслухаўшы даклад Сі Цзіньпіна, вясковыя жыхары адзначылі, што генеральны сакратар сказаў усё, што было ў іх на душы. Абмяркоўваючы даклад Сі Цзіньпіна, яны яшчэ больш ўпэўніліся ў выдатнай будучыні іх краю.

Лянцзяхэ – звычайная горная вёсачка, якіх шмат у Кітаі. Некалі тут толькі марылі аб выдатнай будучыні, а сёння ўсё мары спраўджваюцца. Успамінаючы аб сямі гадах юнацтва Сі Цзіньпіна, якія прайшлі ў вёсцы Лянцзяхэ, мы даведаліся аб велізарных пераменах у сельскіх раёнах Кітая. Новая гістарычная мяжа прынесла новыя перспектывы. Але ў гэтай некалі аддаленай горнай вёсцы не забыліся на першапачатковых запаветы аб справядлівасці і працы на карысць народа, аб цвёрдай волі і прынцыпах імкнення да праўды і ўпартай працы – усё гэта адбілася ў свядомасці людзей. Сёння ў Лянцзяхэ накіроўваюцца маладыя людзі, гатовыя да ўпартай і самаадданай працы на карысць Радзімы. Вёска Лянцзяхэ – гэта духоўная апора кітайскіх камуністаў, якія цвёрда памятаюць пра сваю місію і ўпарта ідуць наперад.

Сёння Лянцзяхэ, ідучы поруч з эпохай, імкнецца да двух галоўных мэт: дасягнення паказчыкаў сярэдняй заможнасці да стагоддзя Кампартыі Кітая КПК і дасягнення поўнай сацыялістычнай мадэрнізацыі да стагоддзя КНР у 2049 годзе.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040