Кітай поўны сіл забяспечыць далейшае развіццё эканомікі
  2018-07-07 15:48:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 6 ліпеня ЗША пачалі спаганяць 25-працэнтныя дадатковыя пошліны на кітайскія тавары коштам 34 млрд амерыканскіх долараў, развязаўшы найбуйнейшую па маштабе ў эканамічнай гісторыі гандлёвую вайну. На думку кітайскіх экспертаў, падыход і дзеянні ЗША шляхам састарэлых пошлінных інструментаў разглядаецца тыповым гандлёвым цкаваннем. Кітай поўны ўпэўненасці і сіл падтрымаць эканоміку на шляху працяглага і здаровага развіцця.

У спіс кітайскіх экспартных тавараў на суму 34 млрд долараў, з якіх ЗША пачалі спаганяць дадатковыя пошліны, уключана прадукцыя, вырабленая на 59% на прадпрыемствах з замежным капіталам у Кітаі, у тым ліку – з амерыканскім. Як лічыць Чжан Яньшэн, галоўны навуковы супрацоўнік Кітайскага цэнтра міжнародных эканамічных абменаў, прадпрыемствы ЗША знаходзяцца на вяршыні глабальнага ланцужка фарміравання кошту, пры гэтым амерыканскі бок спрабуе з дапамогай гандлёвай вайны прымусіць свае прадпрыемствы вярнуцца на тэрыторыю ЗША, што само па сабе рэгрэс: "Прадпрыемствы павінны працаваць па эканамічных законах. З гэтага пункту гледжання я асабіста лічу, што ЗША не толькі не дасягнуць мэтаў антыглабалізму і пратэкцыянізму, але і не раздрабняць глабальны ланцуг паставак. Гэта немагчыма. У цяперашні час глабальны коштавы ланцужок арыентаваны на попыт, а Кітай валодае вялікай колькасцю людзей з сярэднім узроўнем даходу і вышэй, мае грандыёзны рынак, сістэму самай поўнай вытворчасці, а таксама і самую высокую норму зберажэнняў, дастатковы капітал і г.д., каб пакрываць патрэбы».

Паводле даных Галоўнага мытнага ўпраўлення КНР, агульны аб'ём таварнага экспарту і імпарту склаў 27 трлн 790 млрд. юаняў, г.зн., больш за 4 трлн долараў. Па аналітыцы намесніка дырэктара Кітайскага даследчага інстытута па пытаннях макраэканомікі Бі Цзіяа, у найбліжэйшай будучыні ўвядзенне ЗША дадатковых пошлін не акажа сур'ёзнага ўплыву як на знешні гандаль і экспарт Кітая, так і на яго эканамічны рост: «З улікам таго факту, што ў гэтыя гады эканамічны рост Кітая галоўным чынам абапіраецца на ўнутраныя патрэбы, па меншай меры ў бягучым годзе дзеянні ЗША не прынясуць значнага негатыўнага ўплыву на кітайскую эканоміку. Апроч гэтага, тавары коштам 34 млрд долараў ахопліваюць шырокі спектр відаў прадукцыі і галін іх вытворчасці, так што толькі асобныя прадпрыемствы, чые тавары галоўным чынам пастаўляюцца на рынак ЗША, можа быць, атрымаюць страту. Аднак ніякая галіна ўжо не сутыкнецца са стратамі».

На думку Бі Цзіяа, дзякуючы 40-гадоваму правядзенню палітыкі рэформаў і адкрытасці Кітай ужо стаў другім па велічыні эканамічным суб'ектам свету, пры гэтым краіна поўная ўпэўненасці і сіл атрымаць перамогу ў гандлёвай вайне з ЗША: «Мы маем велізарны ўнутраны рынак, у сапраўдны момант аб'ём рознічнага гандлю Кітая ўжо перасягнуў мяжу ў 6 мрлн долараў, што роўна лічбе ў ЗША, і па прагнозе Кітай апярэдзіць Злучаныя Штаты па гэтым паказчыку ўжо ў бягучым годзе. Што тычыцца індустрый, дзякуючы пастаяннаму правядзенню мер трансфармацыі і аптымізацыі структура вытворчасцей у Кітаі бесперапынна паляпшаецца, комплекс усіх умоў для вытворчасці таксама прадастаўляецца. Трэба таксама ўлічыць, што Кітай пакуль знаходзіцца на паўшляху індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, і перад намі адкрыюцца шырокія магчымасці для развіцця. Так што і ўнутраны рынак, і эканамічная магутнасць, і тэхнічны прогрес індустрыі – усё гэта складзе моцную апору для далейшага развіцця кітайскай эканомікі. Менавіта ў гэтым заключаецца наша сіла, каб перамагчы ЗША ў гандлёвай вайне і падтрымаць працяглае і здаровае развіццё нашай эканомікі». - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040