Гандлёвая вайна, развязаная ЗША, выклікала ўсеагульнае абурэнне.
  2018-07-07 20:09:53  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

З 6 ліпеня ЗША пачалі спаганяць 25-працэнтныя дадатковыя пошліны на кітайскія тавары коштам 34 млрд амерыканскіх долараў. Гэта выклікала абурэнне міжнароднай супольнасці. Эксперты, прадстаўнікі ўрадаў і СМІ розных краін свету сыходзяцца ў меркаванні, што палітыка ўрада Трампа ў галіне знешняга гандлю прывядзе да рэгрэсу глабалізацыі, а ідэя «Амерыка на першым месцы» асуджана на паражэнне.

У інтэрв'ю Медыякарпарацыі Кітая кіраўнік іспанскага Цэнтра па даследаванні кітайскай палітыкі Хуліа Рыас адзначыў, што мэта развязвання ЗША гандлёвай вайны складаецца ў максімізацыі ўласных інтарэсаў, абароне статусу гегемона, стварэнні перашкод Кітаю ў працэсе нацыянальныага адраджэння. Гандлёвая вайна, па здагадцы эксперта, усяго за некалькі тыдняў можа скараціць агульны аб'ём сусветнага тавараабароту на 6% і аб'ём знешняга гандлю ЗША на 25%, што акажа сур'ёзны ўплыў на міжнародныя адносіны. Больш за тое, канфлікт можа прывесці да ланцуговай рэакцыі: іншыя краіны, зыходзячы з абароны ўласных інтарэсаў, могуць перайсці да ўласных пратэкцыянісцкіх мер. Хуліа Рыас адзначыў, што наступствы гандлёвай вайны могуць стаць такімі ж сур'ёзнымі, як глабальны фінансавы крызіс у 2008 годзе.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Федэральнага парламента Каралеўства Бельгія Зігфрыд Браке адзначыў, што прычына развязвання Трампам гандлёвай вайны заключаюцца ў выкананні перадвыбарчых абяцанняў. Але спагнанне адным эканамічным суб'ектам дадатковых пошлін з іншага не адказвае правілам свабоднага гандлю. У доўгатэрміновай перспектыве палітыка «Амерыка на першым месцы» вядзе ў тупік.

Па паведамленні брытанскай газеты «Файнэншенл Таймс», кіраўнік Цэнтральнага банка Брытаніі папярэдзіў, што калі агульны ўзровень знешніх пошлін ЗША падымаецца на 10 працэнтаў, то аб'ём вытворчасці ў краіне скароціцца на 2,5%, а аб'ём вытворчасці ўсяго свету – на 1%.

На думку шэф-эканаміста карпарацыі DBS Таймура Баіга, ўсебаковая гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем прывядзе да зніжэння іх гадавога эканамічнага росту на 0,25 працэнтнага пункта. З улікам таго, што гадавы рост Кітая складае 6-7%, а ЗША – 2-3%, спецыяліст лічыць, што шкода Злучаным Штатам будзе больш сур'ёзнай. Гандлёвая вайна аказвае вялікі ўплыў на глабальныя звёны забеспячэння, ад чаго будуць пакутаваць Рэспубліка Карэя, Сінгапур, Тайвань і іншыя краіны. У канчатковым выніку гэта ўдарыць па кішэні амерыканскіх спажыўцоў.

Эксперты мяркуюць, што статус амерыканскага долара і развітыя навукаёмістыя індустрыі ЗША цесна звязаны з Кітаем як з супер-рынкам, у тым ліку працоўнай сілы, таму палітыка «Амерыка перш за ўсё» асуджана на паражэнне. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040