Кітаю і арабскім дзяржавам неабходна паглыбляць стратэгічнае супрацоўніцтва – Ван І
  2018-07-09 09:05:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітаю і арабскім дзяржавам неабходна паглыбляць стратэгічнае супрацоўніцтва, працягваць рашучую ўзаемную падтрымку па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы адно аднаго, адыгрываць неабходную ролю для міру і стабільнасці ў рэгіёне і свеце. Пра гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Ван І падчас перамоваў з генеральным сакратаром Лігі арабскіх дзяржаў Ахмедам Абу аль-Гейтам, які прыбыў у Кітай для ўдзелу ў 8-й міністэрскай нарадзе ў рамках Форуму супрацоўніцтва паміж Кітаем і арабскімі краінамі.

Ван І адзначыў, што бакам неабходна паскорыць спалучэнне стратэгій развіцця, стаць доўгатэрміновымі і стабільнымі партнёрамі па супрацоўніцтве за кошт сумеснага будаўніцтва "Пояса і шляху", сумесна выкарыстоўваць магчымасці, якія нясе хуткае развіццё Кітая, садзейнічаць дыверсіфікацыі эканомікі і індустрыяльнаму развіццю арабскіх краін.

Аль-Гейт сказаў, што арабскі бок разлічвае на ўзмацненне супрацоўніцтва з кітайскім бокам па сумесным будаўніцтве "Пояса і шляху". Ліга арабскіх дзяржаў будзе сумесна з Кітаем прыкладаць намаганні, каб забяспечыць дасягненне пазітыўных вынікаў на бягучай міністэрскай нарадзе. - Р -

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040