Колькасць загінуўшых у выніку ліўняў у Японіі ўзрасла да 85 чалавек
  2018-07-09 09:20:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Няспынныя апошнія некалькі дзён у Японіі моцныя ліўні прывялі да стыхійных бедстваў, у многіх раёнах імкліва расце колькасць пацярпелых і загінуўшых. Паводле даных на 22:00 бягучага дня па мясцовым часе, колькасць загінуўшых узрасла да 85 чалавек, шасцёра атрымалі сур'ёзныя траўмы.

Па даных паліцыі і пажарных, найбольшая колькасць пацярпелых і загінуўшых у прэфектурах Хірасіма і Эхімэ, там загінулі 37 і 21 чалавек, адпаведна.

Міністэрства аховы здароўя і працы Японіі сёння паведаміла, што ў выніку ліўняў месцамі прарвала вадаправод і апынуліся затопленымі водаачышчальныя станцыі, у выніку ў 17 прэфектурах без пітной вады апынуліся каля 276 тысяч сем'яў.

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040