Ваенныя Тайланда: у цяперашні час няма спрыяльных умоў для драгіравання патанулага судна
  2018-07-09 15:12:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

ВМФ Тайланда і выратавальныя службы краіны сумесна з кітайскімі ратавальнікамі сёння працягнулі пошукава-выратавальную аперацыю ў акваторыі затаплення судна "Фенікс". Тайландскія ваенныя заявілі, што ў цяперашні час пакуль няма неабходных умоў для драгіравання "Фенікса".

Карэспандэнт Сіньхуа ўбачыў, што супрацоўнікі выратавальнай службы правінцыі Гуанчжоу пры міністэрстве транспарту КНР і вадалазы ВМС Тайланда праводзілі сумесную працу ў акваторыі затаплення "Фенікса".

Сёння члены кітайскіх і тайландскіх добраахвотных атрадаў выратавання паведамілі кар. Сіньхуа, што, па выніках сумесных абследаванняў, у радыюсе 500 метраў ад месца затаплення няма прадметаў, якія плаваюць на паверхні, на дне таксама не выяўлены характэрныя прадметы.

Нагадаем, што 5 ліпеня ў 17:45 па мясцовым часе, у акваторыі вострава Пхукет два судны - "Фенікс" і "Серэната" трапілі ў шторм, нахіліліся і патанулі. На "Феніксе" знаходзілася 105 чалавек, на "Серэнаце" - 42. На абодвух суднах было 127 грамадзян Кітая. Паводле даных на другую палову бягучага дня, колькасць загінуўшых павялічылася да 42 чалавек, з іх 41 кітаец. У цяперашні час яшчэ 14 чалавек прапалі без вестак. Усе ахвяры і тыя, што прапалі без вестак, знаходзіліся на судне "Фенікс".

каменціраваць
Міністэрства абароны Кітая правяло ўрачысты прыём з нагоды 92-й гадавіны НВАК
Паездка Лі Кэцяна ва Узбекістан і Тайланд умацуе сувязі і супрацоўніцтва паміж краінамі ШАС і ва Усходняй Азіі
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040